Засценкаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Засце́нкаўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Засценкі.

Засценкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дубровенскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Засценкі
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 14 верасня 2017
Насельніцтва (2009) 538
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Гісторыя

правіць

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Новатухінскага і Чарнаручанскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1960 года ў склад Азярэцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Кіраёва, Косціна і Рэдзькі)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 77 населеных пунктаў[3].

8 красавіка 2004 года да Засценкаўскага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэдзькаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Азёры, Вялікае Тхорына, Кіраёва, Косціна, Пятрыкі, Рэдзькі, Судзілавічы і Шэкі)[4]. 8 ліпеня 2008 года скасавана вёска Азёры[5].

14 верасня 2017 года Засценкаўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Асінторфскага сельсавета[6].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 538 чалавек[7], з іх 94,2 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,1 % — украінцы[8].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: аграгарадок Рэдзькі, вёскі Вялікае Тхорына, Ганчарова, Гічы, Дарожная, Засценкі, Іваноўшчына, Карумны, Кіраёва, Косціна, Новая Зямля, Новая Тухінь, Пятрыкі, Рыленкі, Сарвіры, Сенцюры, Судзілавічы, Шухаўцы, Шэкі і Якіменкі.

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 48. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 14 сентября 2017 г. № 218 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дубровенского района Витебской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 25 чэрвеня 2015. (руск.)
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.