Карсакаў
Карсакаў (руск.: Корсаков, да 1946 — Атамары) — горад (з 1946) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Карсакаўскага раёна Сахалінскай вобласці. Насельніцтва 35,9 тыс. чал. (2005). Горад размешчаны на беразе заліва Аніва, за 42 км ад Южна-Сахалінска.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьКарсакаў з’яўляецца самым старым з рускіх паселішчаў Сахалінскай вобласці. Заснаваны ў 1853 годзе як Мураўёўскі пост, у наступным годзе ліквідаваны. У 1869 узноўлены пад імем Карсакаўскі пост. Названы ў гонар расійскага дзяржаўнага дзеяча Міхаіла Карсакава. Заснаваны як вёска ў 1886 годзе.
З 1905 па 1946 меў назву Атамары. Статут горада атрымаў у 1946 годзе. У Карсакаве размешчаны база акіянічнага рыбалоўства, рыбазавод, фабрыка гафрыраванай тары.
Вядзецца будоўля буйнога завода па звадкаванні прыроднага газу ў рамках энергетычнага праекту «Сахалін-2».
Вядомыя асобы
правіць- Аляксандр Анатолевіч Раманькоў (нар. 1953) — спартсмен (фехтаванне на рапірах), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі.