Атмасферная дысперсія

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Атмасферная дысперсія — размыванне выявы зоркі або планеты пры праходжанні промня святла праз зямную атмасферу, якое выяўляецца ў выглядзе невялікай спектральнай плямкі.

З'яўляецца прыватным выпадкам дысперсіі святла. Дзеянне атмасферы нагадвае ў гэтым выпадку эфект шкляной прызмы: шлях, які праходзіць святло, залежыць ад яго даўжыні хвалі. У выніку сіняя частка спектру ад зоркі дае малюнак, больш блізкі да зеніту, чым чырвоная.

Эфект адсутнічае для свяціла, які знаходзіцца ў зеніце.