Пальміра (атол)
Пальмі́ра (англ.: Palmyra Atoll) — невялікі незаселены атол у паўночнай частцы Ціхага акіяна, на поўдзень ад Гаваяў. Належыць ЗША.
Атол Пальміра | |
---|---|
англ. Palmyra Atoll | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 12 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
5°53′ пн. ш. 162°05′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Лайн |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАдкрыты 14 ліпеня 1798 г. амерыканскім капітанам Эдманам Фанінгам. У 1802 г. даследаваны камандай амерыканскага судна «Пальміра», ад якога і атрымаў сваю назву. У 1859 г. на востраве высадзіліся амерыканскія здабытчыкі гуана, якія абвясцілі яго тэрыторыяй ЗША. На Пальміру таксама прэтэндавалі Гавайскае каралеўства і Вялікабрытанія. Пасля далучэння Гаваяў да ЗША, у 1898 г. Пальміра таксама была афіцыйна абвешчана часткай ЗША.
У 1959 г. атол быў выведзены з-пад юрысдыкцыі штата Гаваі і доўгі час знаходзіўся ў карыстанні ваенна-марскіх сіл ЗША. На Пальміры быў пабудаваны аэрадром. Аднак у 2001 г. атол стаў запаведнікам.
Прырода
правіцьСкладаецца з 50 каралавых астравоў агульнай плошчай 12 км². Даўжыня берагавой лініі налічвае 14,5 км. Большасць астравоў парослая пальмавымі дрэвамі. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 4 500 мм штогод, сярэднегадавая тэмпература вагаецца вакол 30 °C. Добра захавалася фаўна марскога рыфу.
Галерэя
правіць-
Сцяг атола Пальміра
-
Аэрадром
-
Птушкі атола
-
Каралавы рыф
Спасылкі
правіць- Palmyra Atoll. A Center for Scientific Study Архівавана 16 кастрычніка 2012.
- Palmyra Atoll National Wildlife Refuge Архівавана 25 жніўня 2009.