Аторскі сельсавет
Ато́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Отар.
Аторскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чачэрскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Отар |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 1 снежня 2009 |
Дата скасавання | 12 ліпеня 1973 |
Насельніцтва (2019) | 1 075 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Іпалітаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года у склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Чачэрскага пассавета перададзены 8 населеных пунктаў (Ганнаполле, Захарполле, Кавалёў Рог, Мяжэлішча, Новае Захарполле, Сапрыкі, Юны, Ядзінства), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Захарполле, а сельсавет перайменаваны ў Захарпольскі сельсавет[1]. 25 мая 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Глыбочыцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Брылёва, Глыбочыца, Новая Яцкаўшчына, Пціч і Старая Яцкаўшчына)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 28 кастрычніка 1965 года ў мяжу гарадскога пасёлка Чачэрск уключаны вёскі Слабада Ганнаполле і Слабада Захарполле[3]. 12 ліпеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Чачэрск, а сельсавет перайменаваны ў Чачэрскі[4].
1 снежня 2009 года Чачэрскі сельсавет перайменаваны ў Аторскі[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1297 чалавек[6], з іх 96,4 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,9 % — цыганы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1075 чалавек[8].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 чэрвеня, 13 ліпеня і 10 жніўня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (948).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 кастрычніка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.