Атэізм

(Пасля перасылкі з Атэісты)

Атэізм (ад стар.-грэч.: ἄθεος — адмаўленне бога, бязбожны) — адмаўленне існавання якіх-небудзь звышнатуральных сіл, напрыклад, бога, багоў, духаў і іншых нематэрыяльных істот, ці адсутнасць веры ў іх існаванне.[1][2]

Сімвал атэізму

Многія з тых, хто лічыць сябе атэістамі, скептычна ставяцца да ўсіх звышнатуральных істот, паказваючы на адсутнасць эмпірычных сведчанняў іх існавання. Іншыя прыводзяць довады на карысць атэізму, абапіраючыся на філасофію, сацыялогію або гісторыю. Хаця многія, якія лічаць сябе атэістамі, з’яўляюцца прыхільнікамі свецкіх філасофіі, такіх як гуманізм і натуралізм, не існуе адзінай ідэалогіі або шаблона паводзінаў, якія ўласцівы ўсім атэістам.

Тэрмін атэізм з’явіўся як прыніжальны эпітэт, прымяняўся да любога чалавека або вучэння, які знаходзіўся ў канфлікце з устаноўленай рэлігіяй. І толькі пазней гэтае слова стала азначаць пэўную філасофскую пазіцыю. З распаўсюджваннем свабоды перакананняў, свабоды думкі, навуковага скептыцызму і крытыкі рэлігіі, гэты тэрмін стаў набываць больш канкрэтнае значэнне і пачаў выкарыстоўвацца атэістамі для самапазначэння.

Сучасны стан атэізму

правіць

Атэізм у свеце

правіць
 
Распаўсюд атэізму па краінах (па выніках апытанняў 2006)

Для сучаснай заходняй цывілізацыі характэрнае падзенне цікавасці да рэлігіі сярод шырокіх слаёў насельніцтва, асабліва сярод тэхнічнай інтэлігенцыі. У развітых краінах зніжаецца наведвальнасць храмаў, змяншаецца колькасць праводзімых абрадаў, адбываецца павелічэнне колькасці людзей, якія адносяць сябе да агностыкаў або атэістаў, нават у вернікаў рэлігія губляе сваё становішча. Характерным у гэтым дачыненні з’яўляецца публікацыя вядомым амерыканскім біскупам кнігі пад назвай «Чаму хрысціянства павінна змяніцца або памерці: Біскуп звяртаецца да вернікаў».

Як правіла, у краінах з высокімі эканамічнымі паказчыкамі ўзровень рэлігійнасці адносна нізкі, хоць існуюць некаторыя выключэнні, найбольш значнымі з якіх з’яўляюцца ЗША і, сярод ісламскіх краін, Кувейт. Зусім іншая сітуацыя ў краінах, якія развіваюцца: як правіла, чым бядней краіна, тым важней для насельніцтва рэлігія. У ісламскіх краінах, такіх як Іран, Судан, Пакістан і Саудаўская Аравія, дзейнічае шарыят, паводле якога адмова ад ісламу расцэньваецца як здрада і караецца смерцю.

Атэістычныя арганізацыі

правіць

Крыніцы

правіць