Афрыка (Мінск)
Афрыка — квартал у Новым горадзе Мінска, паміж вуліцамі Петрапаўлаўскай (цяпер Энгельса), Губернатарскай (цяпер Леніна) і Ніжнеляхаўскай (цяпер Ульянаўская)[1]. Пераважна быў забудаваны драўлянымі дамамі. «Афрыка» не мела выгод, мела крывыя грунтавыя дарогі, па баках якіх сцякалі памыі, тратуарам служылі драўляныя памосты[2]. Мясцовасць лічылася крымінальнай.
Этымалогія
правіцьПаводле адной з версій тут перыядычна раскідваў свой шацёр перасоўны заапарк з афрыканскімі жывёламі, паводле іншай версіі — раён так называлі па знешнім выглядзе жыхароў, якія перамазаныя сажай вярталіся з працы на заводах[2].
Гісторыя
правіцьУ «афрыканскай» бальніцы (цяпер 3-я гарадская) аперываў хірург Якаў Шабад, які пражываў у доме № 16 па Губернатарскай вуліцы. Ягоны стрыечны брат доктар Цемах Шабад , які пражываў у Вільні, лічыцца прататыпам Доктара Айбаліта з твораў К. І. Чукоўскага, які жыў у ягоным доме. Чукоўскі ад Цемаха да дома Якава Шабада прыбыў 22 красавіка 1912 года[1].
Карней Іванавіч, — прадставіўся госць. І дадаў, — Чукоўскі. Мог бы і не дадаваць: Мінск ужо з тыдзень быў залеплены афішамі, якія апавяшчалі аматараў высокай славеснасці пра лекцыю спадара Чукоўскага[1].
Арыгінальны тэкст (руск.)
— Корней Иванович, — представился гость. И добавил, — Чуковский. Мог бы и не добавлять: Минск уже с неделю был заклеен афишами, оповещавшими любителей изящной словесности о лекции г-на Чуковского.
|
Пасля кароткай гутаркі доктар Шабад запрасіў маладога пісьменніка разам папалуднаваць, але быў тэрмінова выкліканы ў бальніцу, куды прывезлі дзіця з перытанітам[1].
Ці далёка бальніца? — спытаў Карней Іванавіч, не хаваючы засмучэння: пісьменнік вось ужо месяц ездзіў з літаратурнымі лекцыямі па заходніх гарадах імперыі і ўсякі хатні абед успрымаў, як падарунак лёсу. — Непадалёк… У Афрыцы, — адказаў доктар. І сам жа засмяяўся, заўважыўшы разгубленасць на твары свайго госця. Давялося тлумачыць, дзе знаходзіцца тая Афрыка[1].
Арыгінальны тэкст (руск.)
Далеко ли больница? — спросил Корней Иванович, не скрывая огорчения: писатель вот уже месяц ездил с литературными лекциями по западным городам империи и всякий домашний обед воспринимал, как подарок судьбы. — Неподалеку… В Африке, — ответил доктор. И сам же рассмеялся, заметив растерянность на лице своего гостя. Пришлось объяснять, где находится та Африка.
|
Чукоўскі ніколі публічна не згадваў пра сустрэчу з Якавам Шабадам, але ў 1925 годзе, за чатыры гады да «Айбаліта», апублікаваў дзіцячую казку «Бармалей», у якой упершыню ўзнік добры доктар Айбаліт і злыя разбойнікі, а дзеянне адбываецца ў Афрыцы[1].
Напярэдадні новага 1941 года разгарэўся скандал, калі жыхароў раёна спрабавалі выкрыць у крадзяжы. Непадалёк ад іх дамоў будаваўся клуб гарадскога спіртзавода (цяпер завод «Крышталь»). Працы расцягнуліся на 4 гады. Менавіта 31 снежня 1940 года грамадскасць сталіцы заклапацілася тым, што будоўля дагэтуль не скончана. У прэсе публікаваліся гнеўныя лісты працоўных[2]:
Абуральна, што дырэкцыю Мінскага спірттрэста зрыў будаўніцтва не хвалюе, хоць выдаткавана 20 тысяч. А дошкі падлогі ўжо скрадзены на дровы «афрыканцамі». |
Аляксандр Станюта ў сваёй аповесці «Сцэны з мінскага жыцця» ў 1950-я гады пісаў «… мы на Энгельса жывём па правілах, звычках сваёй Афрыкі»[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Криминальный квартал, или Медицинская историйка
- ↑ а б в МИРНЫЙ 1941-й. Как жилось минчанам в частном секторе в предвоенные годы. 10.04.2021 Архівавана 20 чэрвеня 2021. «Минск-Новости»