Аляксандр Аляксандравіч Станюта

(Пасля перасылкі з Аляксандр Станюта)

Аляксандр Аляксандравіч Станю́та (17 кастрычніка 1936, Мінск — жнівень 2011, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец, пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1999). Прафесар (2000).

Аляксандр Аляксандравіч Станюта
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1936(1936-10-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 жніўня 2011(2011-08-24) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Маці Стэфанія Міхайлаўна Станюта
Жонка Ірына Аляксееўна Станюта[d]
Дзеці Дзмітрый Аляксандравіч Станюта[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, літаратуразнавец
Мова твораў беларуская

Біяграфічныя звесткі

правіць

Сын Стэфаніі Станюты, дзед Меліты Станюты.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1960). Працаваў у газеце «Знамя юности» (1960—1970). 3 1973 года выкладаў у БДУ.

Творчасць, даследчыцкая дзейнасць

правіць

Друкаваўся з 1959. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Даследаваў праблемы ўзаемадзеяння беларускай літаратуры і тэатра з рускай класічнай літаратурай, творчую мастацкую індывідуальнасць А. Адамовіча, Я. Брыля, В. Быкава, В. Казько, Алесь Жука, М. Стральцова і інш. Аўтар манаграфіі «Спасціжэнне чалавека. Творчасць Дастаеўскага 1840—1860-х гг.» (1976), кнігі пра творчасць Ф. Дастаеўскага «Твар і воблік» (1999), даследавання «Талстой на беларускай сцэне» (1980), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Плошча Свабоды» (1991), аповесці пра гарадское прыватнае жыццё 1950-х г. «Мост» (1984), кнігі пра маці «Стэфанія» (1994, дапоўнены варыянт «Жыццё актрысы», 2001), апавяданняў, нарысаў, сцэнарыяў дакументальных тэлефільмаў. У апошнія гады жыцця выйшлі дзве кнігі прозы А. Станюты: «Городские сны» і «Сцены из минской жизни».

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Саламевіч І. Станюта Аляксандр Аляксандравіч// Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 152. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).