Ахалскі велаят (туркм.: Ahal welaýaty) — адміністрацыйная адзінка на поўдні Туркменістана. Першапачаткова адміністрацыйным цэнтрам велаята быў горад Ашгабат, але пазней ён быў выведзены ў асобную адміністрацыйную адзінку, а цэнтрам стаў Анаў.

Ахалскі велаят
туркм.: Ahal welaýaty
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 14 снежня 1992
Кіраўнік Сердар Гурбангулыевіч Бердымухамедаў
Насельніцтва
  • 939 700 чал. (2005)
Плошча
  • 97 160 км²
Ахалскі велаят на карце
Часавы пояс UTC+5
Код ISO 3166-2 TM-A
Тэлефонны код 13
Код аўтам. нумароў AH
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эканоміка правіць

Эканоміка Ахалскага велаята мае аграрна-індустрыяльны характар. На яе развіццё вялікі ўплыў аказвае знаходжанне на тэрыторыі рэгіёна сталіцы краіны. Доля эканомікі велаята ў валавым рэгіянальным прадукце складае больш за 23 %. У 2000 годзе на Ахалскі велаят прыходзілася 11 % усіх працоўных месцаў Туркменістана, 23 % прадукцыі сельскай гаспадаркі (па кошце), а таксама 31 % агульнага аб’ёму прамысловай вытворчасці ў краіне[1].

Зноскі

  1. Социально-экономическая ситуация в Туркменистане в 2000 году. Национальный институт государственной статистики и информации Туркменистана. Ашхабад, 2001 год, с. 129—130 (русский)

Спасылкі правіць