Ахернар, α Эрыданазорка ў сузор'і Эрыдана. Бачная зорная велічыня 0,5. Нябесныя каардынаты: прамое ўзыходжанне 1 гадз.37 хвіл.43 сек.; схіленне -57°14´12´´. Спектральны клас B5 IV.

Ахернар — яркая блакітная зорка з масай ад шасці да васьмі сонечных. Зорка галоўнай паслядоўнасці, яна ў тысячы разоў ярчэйшая за Сонца. Адлегласць ад зоркі да Сонечнай сістэмы - прыкладна 144 светлавых года.

Ахернар — найменш сферычная зорка з самых яркіх зорак неба. Зорка круціцца настолькі хутка, што яе сплесквае, і яе экватарыяльны дыяметр больш чым на 50% перавышае яе палярны дыяметр.

Умовы назірання правіць

Зорка знаходзіцца ў Паўднёвым паўшар'і неба і бачная з шырот на поўдзень ад 33 ° наўн. ш., таму для многіх густанаселеных тэрыторый Паўночнага паўшар'я Зямлі зорка застаецца ніжэй гарызонту.

У краінах Паўднёвага паўшар'я лепшым часам для назірання зоркі з'яўляецца лістапад, калі зорка кульмініруе. На поўдзень ад 33 ° пд.ш. Ахернар ніколі не заходзіць за гарызонт.