Ашна́рава[1] (трансліт.: Ašnarava, руск.: Ошнарово) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета.

Вёска
Ашнарава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 24 чал. (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223047
Аўтамабільны код
5
Ашнарава на карце Беларусі ±
Ашнарава (Беларусь)
Ашнарава
Ашнарава (Мінская вобласць)
Ашнарава
Вейшнарава і Дэйнаравічы на карце 1797 г.
Вейшнарава і Дэйнаравічы на карце 1797 г.

На карце 1797 г. засведчаны аўтэнтычны варыянт назвы - "Вейшнарава", ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Vaišnoras. Асновы Vaiš- i Nor- вядомыя ў літоўскай антрапаніміі і ў старапрускім сярэднявечным іменніку.

Побач - Дзінаравічы, назва таксама змененая, ранейшы аўтэнтычны варыянт - "Дэйнаравічы", ад імя Deinoras. У абодвух імёнах фігуруе другая аснова Nor-, таму магчымая сваяцкая сувязь носьбітаў імёнаў Вайшнарас і Дэйнарас, якія тапанімічна адзначыліся побач.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

правіць