Аэрапорт Берлін-Тэгель

Аэрапорт Берлін-Тэгель імя Ота Ліліенталя (ням.: Flughafen Berlin-Tegel «Otto Lilienthal») — аэрапорт у Берліне, пасля закрыцця ў кастрычніку 2008 года Тэмпельхофа з'яўляецца адзіным дзеючым аэрапортам у горадзе. Размешчаны ў раёне Тэгель адміністрацыйнай акругі Райнікэндорф.

Размяшчэнне аэрапортаў у Берліне і наваколлях.
Дыспетчарская вежа і галоўны будынак
Галоўны будынак (тэрміналы А і В) і збудаванні ў паўднёвай частцы аэрапорта (тэрміналы D і Е) з вышыні птушынага палёту

На месцы будучага аэрапорта ў 1930 года адкрыўся ракетны палігон. Аэрапорт быў пабудаваны ў 1948 годзе і з 1988 года носіць імя Ота Ліліенталя. Для многіх авіякампаній і пасажыраў (пераважна з заходняй часткі горада) Тэгель з'яўляецца любімым аэрапортам, таму магчымасцяў для запуску новых рэйсаў і стаянкі новых самалётаў практычна няма. Эксплуатантам аэрапорта з'яўляецца «Berliner Flughafen-Gesellschaft mbH» (BFG).

Гісторыя

правіць

Ракетны палігон Тэгель быў урачыста адкрыты 27 верасня 1930 года Рудольфам Небелем. З пачаткам блакады Берліна ў 1948 годзе было пачата будаўніцтва па тых часах самай доўгай узлётна-пасадачнай паласы даўжынёй 2400 м. Будаўніцтва было завершанае за два месяцы. Першы самалёт прызямліўся на ёй 5 лістапада 1948, а афіцыйнае адкрыццё адбылося толькі ў канцы снежня.

Аэрапорт адкрыўся для грамадзянскіх авіяперавозак 2 студзеня 1960 года. З 1975 года па 1985 гады Тэгель быў адзіным пасажырскім аэрапортам Заходняга Берліна: Тэмпельхоф быў зачынены для грамадзянскай авіяцыі. Пасля аб'яднання Германіі ў Тэгель пачалі ажыццяўляцца рэйсы авіякампаніі «Lufthansa», якая не мела гэтай магчымасці ў сувязі з асаблівымі правамі саюзнікаў пасля Другой сусветнай вайны.

У 2005 годзе пасажыраабарот павялічыўся на 4,4% і дасягнуў 11.530.000 чалавек. З 2008 года Тэгель з'яўляецца адзіным аэрапортам Берліна.

Спасылкі

правіць