Аэрапорт Берлін-Тэмпельгоф
Аэрапорт Берлін-Тэмпельгоф | ||
Цэнтральны ўваход у аэравакзал | ||
Краіна: Рэгіён: |
ФРГ Берлін | |
Тып: | ||
Код ІКАА: Код ІАТА: |
EDDI THF | |
Вышыня: Каардынаты: |
51м 52°28′23″ пн. ш. 13°24′14″ у. д.HGЯO | |
Мясцовы час: | UTC +1/+2 | |
Час працы: | з 30 кастрычніка 2008 зачынены | |
Эксплуатант: | Flughafen Berlin-Schonefeld GmbH | |
Сайт: | berlin-airport.de
| |
Узлётна-пасадачныя палосы (УПП) | ||
---|---|---|
Нумар | Памеры | Пакрыццё |
09R/27L | 1840 м | асфальт |
09L/27R | 2094 м | асфальт |
Спіс аэрапортаў |
Аэрапорт Берлін-Тэмпельгоф (ням.: Flughafen Berlin-Tempelhof, IATA: THF, ICAO: EDDI) — аэрапорт у Берліне, функцыянаваў з 1920-х гг па 2008 год. Размяшчаецца ў раёне Тэмпельгоф, унутры кольцавай лініі S-Bahn.
Гісторыя
правіцьТэмпельгофскае поле, на якім быў пабудаваны аэрапорт Тэмпельгоф, раней служыла ў якасці плацу для страявой падрыхтоўкі. У 1909 годзе Орвіл Райт прадставіў тут свой лятальны апарат, праводзіў паказальныя палёты і ўсталяваў некалькі рэкордаў. У 1922 годзе поле зраўнялі і ўмацавалі, а ў 1923 годзе тут з'явілася два першыя ангары. Першая авіялінія злучыла Берлін з Кёнігсбергам. Адсюль пасля здачы аэрапорта ў эксплуатацыю 6 красавіка 1926 быў здзейснены першы рэгулярны рэйс авіякампаніі «Lufthansa» (тады яшчэ «Deutsche Luft Hansa AG») у Цюрых. Ужо ў 1927 годзе да аэрапорта Тэмпельгоф - першаму ў свеце - была падведзена лінія метрапалітэна.
У 1930-я гады па аб'ёме перавозак Тэмпельгоф значна пераўзыходзіў аэрапорты Парыжа, Амстэрдама і Лондана. Аднак тэхнічныя магчымасці аэрапорта былі хутка вычарпаныя, і ў 1934 годзе архітэктарам Эрнстам Загебілем быў прадстаўлены план яго пашырэння, у адпаведнасці з якім аэрапорт змог бы абслугоўваць да шасці мільёнаў пасажыраў у год (у 1934 годзе - толькі 200 тысяч чалавек).
Аэравакзал плошчай ў 284 тысяч м². стаў па тых часах самым буйным будынкам у свеце. Ён таксама з'яўляецца і адным з самых доўгіх будынкаў: агульная даўжыня дугападобнай часткі будынка складае каля 1,2 км. Пакрытае травой лётнае поле авальнай формы мела у дыяметры каля двух кіламетраў і дазваляла досыць лёгкім самалётам таго часу, як, напрыклад, "Junkers Ju 52", дакладна не садзіцца і ўзлятаць супраць ветру. Будаўніцтва працягвалася і пасля пачатку вайны ў 1939 годзе, але і да 1945 года аэрапорт яшчэ не быў цалкам дабудаваны. Станцыя метрапалітэна была адпаведна перанесена да новага будынку аэрапорта.
Літаратура
правіць- Frank Schmitz: Flughafen Tempelhof. Berlins Tor zur Welt. be.bra Verlag, Berlin 1997, ISBN 3-930863-32-4.
- Laurenz Demps, Carl-Ludwig Paeschke: Flughafen Tempelhof. Die Geschichte einer Legende. Ullstein Verlag, Berlin 1998, ISBN 3-550-06973-1.
- Elke Dittrich: Ernst Sagebiel — Leben und Werk (1892—1970). Lukas Verlag, Berlin 2005, ISBN 3-936872-39-2.
- Elke Dittrich: Der Flughafen Tempelhof in Entwurfszeichnungen und Modellen 1935—1944. Lukas Verlag, Berlin 2005, ISBN 3-936872-52-X.
- Philipp Meuser: Vom Fliegerfeld zum Wiesenmeer. Geschichte und Zukunft des Flughafens Tempelhof. Quintessenz Verlag, Berlin 2000, ISBN 3-8148-0085-0.
- André Hoffmann: Der nationalsozialistische ‚Weltflughafen‘ Berlin-Tempelhof — seine Entstehung und Bedeutung. Magisterarbeit Philipps-Universität, Marburg 2002.