Аэрапорт Гамбург

Гамбург (ням.: Flughafen Hamburg-Fuhlsbüttel) (IATA: HAM, ICAO: EDDH) — міжнародны аэрапорт Гамбурга, Германія. Размешчаны на адлегласці 8,5 кіламетраў ад цэнтра горада. Уваходзіць у лік пяці самых загружаных аэрапортаў краіны з пасажыраабаротам каля 12,84 млн. чалавек у год.

Міжнародны аэрапорт «Гамбург»
Flughafen Hamburg-Fuhlsbüttel
Выява лагатыпа

ІАТА: HAMІКАА: EDDH
Інфармацыя
Тып Публічны
Краіна
Размяшчэнне 8,5 км паўночней цэнтра Гамбурга
Дата адкрыцця студзень 1912
Уладальнік Гамбург[1] і Hochtief Airport[d][1]
Вышыня НУМ 16 м
Плошча 440 000 м²
Сайт hamburg-airport.de
Статыстыка
Гадавы пасажырапаток 11 091 797[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Міжнародны аэрапорт «Гамбург» лічыцца найстарэйшым дзеючым у Германіі. Ён быў адкрыты ў студзені 1911 года. У 90-х гадах XX стагоддзя яго планавалі перанесці далей на поўнач ад Гамбурга, але пазней ад праекту адмовіліся. Аэрапорт проста рэканструявалі: пабудавалі новыя будынкі інфраструктуры і абслугоўвання пасажыраў, гатэль, транспартныя пад'езды. Таксама правялі лінію Гарадской электрычкі.

Апісанне

правіць

Аэрапорт мае дзве узлётна-пасадачныя паласы з асфальтавым пакрыццём. Адна даўжынёй 3 250 метраў, другая - 3666 метраў. Абедзве УПП, а таксама стырновыя дарожкі і платформы гатовыя прымаць усе паветраныя судны, уключаючы Airbus A380. Менавіта тут гэты тып самалёта праходзіць працэс афарбоўкі перад перадачай авіякампаніям.

Спасылкі

правіць
  1. а б https://www.hamburg-airport.de/de/unternehmen/zahlen-daten-fakten
  2. https://www.adv.aero/wp-content/uploads/2015/11/12.2022-ADV-Monatsstatistik.pdf Праверана 4 сакавіка 2023.