Аэрапорт Цюрых (ням.: Flughafen Zürich) — найбуйнейшы міжнародны аэрапорт Швейцарыі, вузлавы аэрапорт авіякампаній Swiss International Air Lines, Edelweiss Air, Germania Flug і Helvetic Airways. Знаходзіцца за 13 км на поўнач ад цэнтра Цюрыха, у асноўным на тэрыторыі камуны Клотэн.

Аэрапорт Цюрых
Flughafen Zürich
Выява лагатыпа
ІАТА: ZRHІКАА: LSZH
Інфармацыя
Краіна
Дата адкрыцця 1953
Эксплуатант Flughafen Zürich AG[d]
Вышыня НУМ 430 м[1]
Сайт flughafen-zuerich.ch (ням.)(англ.)
Статыстыка
Гадавы пасажырапаток 22 561 132[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

З 1909 года цывільная і ваенная авіяцыя развівалася на аэрадроме Дзюбендорф, на паўночны ўсход ад Цюрыха.[3] З 1919 года аэрапорт быў базай для папярэдніцы Swissair — Ad Astra Aero, а з 1932 года для Swissair.[4] Першы пералёт праз Альпы адбыўся 21 ліпеня 1921 года. Першыя рэгулярныя міжнародныя рэйсы пачаліся 1 чэрвеня 1922 года па маршруце Ad Astra ў Фюрт паблізу Нюрнберга ў Германіі.[5]

Наземны транспарт правіць

Цягнік правіць

Чыгуначны вакзал Цюрых-Флюгхафен размешчаны пад цэнтрам аэрапорта.[6][7][8] Са станцыі курсуе Цюрыхская хуткасная чыгунка, а таксама прамыя міжгарадскія і Еўрасіці цягнікі. Да Zürich HB (Hauptbahnhof), галоўнага вакзала Цюрыха ў цэнтры горада, ходзіць каля 13 цягнікоў штогадзіны, час у дарозе — 9-13 хвілін. Зрабіўшы там перасадку, практычна да ўсіх іншых гарадоў Швейцарыі можна дабрацца за некалькі гадзін.

Дарога правіць

Аэрапорт абслугоўвае аўтамагістраль A51 і іншыя асноўныя дарогі, якія злучаны з уласнай дарожнай сеткай аэрапорта.[9] Зоны высадкі даступны ў цэнтры аэрапорта, агулам на шасці аўтастаянках больш за 14000 месцаў для кароткачасовай і доўгачасовай паркоўкі. Цэнтр пракату аўтамабіляў размешчаны ў аэравакзальным комплексе.[10][11]

Аўтобус і трамвай правіць

Перад цэнтрам аэрапорта знаходзіцца прыпынак Stadtbahn Glattal, сістэмы лёгкарэйкавага транспарту, якая ўзаемадзейнічае з трамвайнай сістэмай Цюрыха, а таксама з рэгіянальнай аўтобуснай станцыяй.[12][13] Трамвайны маршрут 10 забяспечвае трансфер з Цюрыхскім вакзалам, хоць час у дарозе ў яго троху большы за чыгунку.

Зноскі

  1. Aeronautical Information Publication
  2. https://www.flughafen-zuerich.ch/newsroom/226-millionen-passagiere-am-flughafen-zuerich/
  3. How Zurich became a major metropolis. blog.nationalmuseum.ch. Праверана 7 сакавіка 2024.
  4. Die Erschliessung der dritten Dimension: Entstehung und Entwicklung der zivilen Luftfahrtinfrastruktur in der Schweiz, 1919-1990. books.google.com. Праверана 7 сакавіка 2024.
  5. Beginn einer Ära: Als aus den holprigen Kisten Verkehrsflugzeuge wurden. www.luzernerzeitung.ch. Праверана 7 сакавіка 2024.
  6. Zurich Airport Train. www.zurich-airport.net. Праверана 7 сакавіка 2024.
  7. Zurich Airport. skytoday.co. Праверана 7 сакавіка 2024.
  8. How do I get from Zurich train station to the airport?. brainwritings.com. Праверана 7 сакавіка 2024.
  9. Transfer Zurich Airport. www.nobletransfer.com. Праверана 7 сакавіка 2024.
  10. Car Rental at Zurich Airport. www.zuerich.com. Праверана 7 сакавіка 2024.
  11. Rental Cars at Zurich Airport. zurichairportguide.com. Праверана 7 сакавіка 2024.
  12. Glattalbahn Light Rail (VBG), Zurich. www.railway-technology.com. Праверана 7 сакавіка 2024.
  13. Zurich pick up and drop off at ZRH airport. www.airportshuttles.com. Праверана 7 сакавіка 2024.