Аўстралійскі федэральны ўніверсітэт

Аўстралійскі федэральны ўніверсітэт (англ.: Federation University Australia) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Баларат у штаце Вікторыя.

Аўстралійскі федэральны ўніверсітэт
англ.: Federation University Australia
Арыгінальная назва англ.: Federation University Australia
Заснаваны 1870
Рэарганізаваны 1994
Студэнты 22 000
Краіна
Размяшчэнне Баларат, Вікторыя, Аўстралія
Сайт federation.edu.au
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Універсітэт з'яўляецца двухсектарнай установай, якая забяспечвае як вышэйшую, так і прафесійна-тэхнічную адукацыю. Ён прапануе навучальныя праграмы, у тым ліку ў галіне аховы здароўя, адукацыі, інфарматыкі, тэхнікі і розных іншых галінах гаспадаркі, мастацтва і навукі. Ён таксама прапануе курсы тэхнічнай і дадатковай адукацыі ў розных галінах, а таксама ступень доктара філасофіі. Універсітэт мае некалькі кампусаў у Балараце і ваколіцах, у тым ліку стары кампус школы горнай справы, які адметны сваімі будынкамі з чырвонай цэглы.

Структура

правіць
  • Інстытут адукацыі, мастацтва і грамадства
  • Інстытут здароўя і дабрабыту
  • Інстытут інавацый, прыродазнаўчых навук і ўстойлівага развіцця
  • Школа тэхнічнай і дадатковай адукацыі
  • Глабальная прафесійная школа
  • Вышэйшая даследчая школа

Спасылкі

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Open Funder Registrydoi:10.13039/501100001783 Праверана 7 снежня 2017.