Адкрыць галоўнае меню

Аўтавакзал Цэнтральны (Мінск)

Цэнтральны аўтавакзал — аўтавакзал у Мінску. Размешчаны на Прывакзальнай плошчы ў цэнтральнай частцы горада.

Аўтавакзал Цэнтральны
Выява
Адрас Мінск, вул. Бабруйская 6-1
Тып Sinnbild Kraftomnibus.svg Аўтавакзал
Эксплуатант КУП «Мінсктранс»
Адкрыта 1962 г.
Віды маршрутаў Прыгарадныя, міжгароднія,
міжнародныя
Сайт Афіцыйны сайт
Аўтавакзал Цэнтральны на ВікіСховішчы

ГісторыяПравіць

Аўтавакзал быў пабудаваны на месцы былой воданапорнай вежы і пачаў сваю працу ў 1962 годзе.

15 жніўня 2007 г.[1] вакзал быў зачынены на рэканструкцыю, а ў лістападзе ўжо быў дэмантаваны. На яго месцы быў пабудаваны новы комплекс, які адчыніў свае дзверы ў 2011 годзе.

ПерспектывыПравіць

 
Сучасны стан (2019 год).

Новы комплекс складаецца з пяці ўзроўняў: на першым, падземным, месцяцца тэхнічныя памяшканні і камеры захоўвання, на першым паверсе — касы і залы чакання. Вышэй месцяцца офісы і крамы.[2] Каля вакзалу размешчаны таксама пяціўзроўневы паркінг, агульная плошча якога вырасце на 75% — з 2 да 3,5 тыс. м². Аўтавакзалу нададзены статус міжнароднага, дзякуючы чаму ёсць магчымасць адпраўляць рэгулярныя рэйсы ў Кіеў, Маскву, Варшаву, Прагу і іншыя.[3]

Зноскі