Аўтамат Фёдарава

Аўтамат Фёдарава (2,5-лінейны аўтамат сістэмы Фёдарава) — аўтамат, распрацаваны У. Р. Фёдаравым у 1916[1] годзе. Першая ўдалая спроба стварыць скарастрэльную вінтоўку пад прамежкавы патрон, па сутнасці з'яўляецца першым аўтаматам у гісторыі.

Аўтамат Фёдарава
Апісанне
Краіна: Расія / СССР
Гісторыя мадэлі
Канструктар: У. Р. Фёдараў
Усяго выраблена: ~3200
Характарыстыкі
Маса, кг:

4.4 кг

  • 5.2 кг (з поўным магазінам)
Даўжыня, мм: 1045 мм
Даўжыня ствала, мм: 520 мм
Калібр, мм: 6,5 мм
Патроны: 6,5x50 мм Arisaka
Прынцып дзеяння: кароткі ход ствала
Боезабеспячэнне: скрынкавы магазін на 25 патронаў
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 400 м ?
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

Асаблівасці правіць

  • Меншая маса, памеры і аддача ў параўнанні са звычайнай аўтаматычнай вінтоўкай.
  • Скарастрэльнасць больш за 100 стрэлаў за хвіліну, што дазваляе больш удала весці бліжні бой.
  • Ударна-спускавы механізм дазваляе весці як адзіночны, так і аўтаматычны агонь.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).