Аўтамабіль-цыстэрна
Аўтамабіль-цыстэрна -- аўтамабіль, абсталяваны цыстэрнай. Прызначаны для перавозкі і часовага захоўвання вадкасцяў (нафтапрадуктаў, харчовых прадуктаў), сыпучых грузаў, звадкаваных газаў.

Параметры цыстэрны Правіць
Ёмістасць цыстэрны складае ад 0,8 да 40 кубаметраў. Яна можа мець цыліндрычную, канічную, эліптычную, прамавугольную, чамаданную форму. Матэрыялы, з якіх вырабляюць сасуд -- сталь, алюміневыя сплавы, нержавеючая сталь або пласмаса. Чорнае жалеза выкарыстоўваецца ў якасці асноўнага матэрыялу ўсё радзей, гэта звязана з яго адносна высокай вагаю адносна алюміневых сплаваў ці нержавеючай сталі. Алюміневыя сплавы выкарыстоўваюцца пры вытворчасці цыстэрн для перавозкі светлых нафтапрадуктаў, нержавеючая сталь -- пры вытворчасці сасудаў для перавозкі харчовых вадкасцяў, хімічных вадкасцяў, паліва.
Некаторыя тыпы перавазімых прадуктаў патрабуюць прытрымлівацца тэмпературнага рэжыму, што, у сваю чаргу, адлюстроўваецца на канструкцыі цыстэрн -- з ізаляцыяй (бітум, малако і іншыя) ці без ізаляцыі (светлыя нафтапрадукты). Цыстэрны могуць быць шматсекцыйнымі ці монасекцыйнымі.