Аўтобусны парк — пасажырскае эксплуатацыйнае аўтатранспартнае прадпрыемства, укамплектаванае штатам кіроўцаў, дыспетчараў, рамонтных рабочых, якое займаецца пасажырскімі перавозкамі і тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам пасажырскага аўтатранспарта (аўтобусаў). У залежнасці ад тыпу і колькасці пасажырскага РС, вызначаюць канфігурацыю і колькасць вытворчых участкаў, а таксама архітэктурна-інжынерную схему самога парка. Аб’ём парка ПРС вызначаецца патрэбай у перавозцы пасажыраў на тэрыторыі раёна, які абслугоўваецца.

Рамонтная зала аўтобуснага парка.

Схема тыпавога аўтобуснага парка правіць

Тыпапавы аўтобусны парк уключае ў сябе:

  • Адміністрацыйна-бытавы будынак — у гэтым будынку адміністрацыйныя і інжынерныя падраздзяленні, а таксама бытавыя памяшканні. У большасці выпадкаў канструктыўна сумешчаны з вытворчым будынкам.
  • Вытворчы будынак — уключае ў сабе зоны БР, ТА, мыцця рухомага складу і іншыя рамонтныя ўчасткі. У некаторых выпадках сумешчаны са складам.
  • Складскі будынак — будынак, дзе захоўваюцца запасныя часткі і эксплутацыйныя матэрыялы, неабходныя для рамонта і абслугоўвання рухомага складу.
  • Стаянка для адстою РС — месца для захоўвання рухомага складу, які знаходзіцца не на лініі, ці ў няспраўным стане.
  • АЗС — пункт, прызначаны для запраўкі палівам РС.
  • Кантрольна-прапускны пункт — пункт на якім ажыцяўляецца кантроль і ўлік пасажырскага РС, які адпраўляецца або вяртаецца з лініі.

Аўтобусныя паркі на тэрыторыі Беларусі правіць

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аўтобусныя паркі размешчаны ў кожным з абласных і раённых цэнтраў. Так у Мінску дзейнічае 5 аўтобусных паркаў. У падпарадкаванні 5-ці мінскіх аўтобусных паркаў знаходзіцца 1420 адзінак аўтобусаў (з іх 111 — мікрааўтобусы). У аўтобусным парку № 2 налічваецца 375 адзінак аўтобусаў, у аўтобусным парку № 4 — 242 аўтобуса, аўтобусным парку № 5 — 422 аўтобуса, аўтобусным парку № 6 — 357 аўтобусаў, аўтобусным парку № 7 — 342 аўтобуса.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць