Аляксандр Фёдаравіч Боркус
Аляксандр Фёдаравіч Боркус (руск.: Александр Федорович Боркус; 1875—1954) — беларускі піяніст і музычны педагог.
Аляксандр Фёдаравіч Боркус | |
---|---|
Дата нараджэння | 1875 |
Дата смерці | 1954 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Васіль Ільіч Сафонаў[d] |
Прафесіі | піяніст, музычны педагог |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскую кансерваторыю з дыпломам «свабоднага мастака». Вучыўся ў прафесара В. І. Сафонава , славутага рускага піяніста і дырыжора, які быў дырэктарам кансерваторыі ў 1889—1905 гг[1]. Член Магілёўскага літаратурна-музычна-драматычнага гуртка.
А. Ф. Боркус, прыехаўшы ў Магілёў, да канца свайго жыцця жыў і працаваў тут. У 1908 годзе, калі Боркус пачаў працаваць адкрытай прыватнай музычнай школе Уладзіміра Іванавіча Ерыхайлава, з вялікім поспехам прайшоў яго першы канцэрт у зале Грамадскага сходу служачых[1]. Уражанні ад гэтага канцэрту выказаў у магілёўскай газеце ананімны аўтар, называючы Боркуса «першакласным артыстам» і «майстрам музычнага мастацтва», які «для школы спадара Ерыхайлова і наогул для Магілёва з’яўляецца крыніцай музычных ведаў аддзела раяля»[2].
Пасля рэвалюцыі ён становіцца выкладчыкам дзяржаўнай музычнай школы імя М. А. Рымскага-Корсакава, з 1944 года працуе ў Магілёўскім музычным вучылішчы[1].
Выканальніцкая дзейнасць Боркуса працякала ў горадзе на працягу трох дзесяцігоддзяў пасля рэвалюцыі. Гэты выдатны, добра вядомы ў горадзе выканаўца і фартэпіянны педагог меў таксама здольнасці да сачынення. Паведамленне пра працу Боркуса над «Беларускай рапсодыяй» для фартэпіяна на тэмы беларускіх песень з’яўляецца ў 1925 годзе. У наступных газетных і часопісных публікацыях тых гадоў таксама згадваецца гэты твор Боркуса, якое аўтар шмат разоў выконваў[1].
Пахаваны на Васкрасенскіх могілках Магілёва.