ГК Мяшкоў Брэст
БГК імя́ Мяшко́ва — беларускі гандбольны клуб з Брэста, шматразовы чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі. Удзельнік міжнародных SEHA-лігі і Лігі чэмпіёнаў.
БГК імя Мяшкова | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова | ||
Мянушкі | мяшкі | ||
Заснаваны | 9 красавіка 2002 | ||
Горад | Брэст, Беларусь | ||
Пляцоўка |
УСК «Вікторыя» Умяшчальнасць: 3740 |
||
Спартыўны дырэктар | Павел Башкін | ||
Галоўны трэнер | Сяргей Бябешка | ||
Чэмпіянат | Чэмпіянат Беларусі | ||
2018/2019 | 1 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
Гульні праводзіць у залы ўніверсальнага спартыўнага комплексу «Вікторыя» ўмяшчальнасцю 3740 пасадачных месцаў[1].
Гісторыя
правіцьКлуб створаны з ініцыятывы сыноў Анатоля Пятровіча Мяшкова[2], брэсцкага гандбольнага трэнера і энтузіяста, і атрымаў яго імя[3].
У дэбютным для сябе сезоне беларускага чэмпіянату брэсцкі клуб адразу склаў канкурэнцыю сталічным фаварытам СКА і «РЦАП-Аркатрон», фінішаваўшы на першым этапе на другім месцы з адставаннем 1 ачко ад «Аркатрона» і стаўшы лідарам у пяцёрцы наймацнейшых на другім этапе. У фінале плэй-оф БГК саступіў «Аркатрону» толькі ў трэцім, дадатковым матчы[4]. У фінале Кубка Беларусі мацнейшым таксама апынуўся «Аркатрон». Капітан брэсцкай каманды Уладзімір Галушка быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату.
Па выніках сезону клуб змяніў трэнера і значна ўзмацніў склад украінскімі легіянерамі і беларускімі ігракамі, якія вярнуліся з замежжа. У сезоне 2003/04 БГК перамог ва ўсіх гульнях, акрамя адной, і стаў чэмпіёнам з 20-ачковым адрывам ад другога месца, а таксама заваяваў Кубак Беларусі[5]. Найлепшым брамнікам чэмпіянату стаў Мікалай Гальмак, найлепшым абаронцам — Максім Няхайчык, найлепшым іграком задняй лініі — Уладзімір Галушка. Як віцэ-чэмпіён клуб таксама выступаў у Кубку ЕГФ, дзе дайшоў да 1/8 фіналу.
У наступным сезоне чэмпіянату БГК імя Мяшкова перамог ва ўсіх без выключэння гульнях; як і ў папярэднім сезоне, трэці этап не спатрэбіўся, паколькі адрыў ад другога месца склаў 14 ачкоў[6]. У Кубку Беларусі клуб таксама не меў канкурэнтаў, перамогшы ва ўсіх трох гульнях. Мікалай Зянько[заўв 1] стаў найлепшым брамнікам чэмпіянату, Максім Няхайчык — абаронцам, Міхаіл Усачоў — іграком задняй лініі. У гэтым сезоне брэсцкі клуб дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, дзе ў групавым этапе з адной перамогай фінішаваў на апошнім месцы пасля расійскага клуба «Чэхаўскія Мядзведзі», дацкага «Гудмэ» і славенскага «Гарэнье»[7].
У чэмпіянаце Беларусі 2005/06 БГК ізноў стаў найлепшым, саступіўшы толькі ў адной гульні з 23, а ў Кубку Беларусі саступіў мінскаму СКА[8]. Упершыню ў беларускім чэмпіянаце ўзяў удзел і фарм-клуб БГК, складзены пераважна з брэсцкіх выхаванцаў. У Лізе чэмпіёнаў БГК зноў перамог аднойчы і скончыў групавы раўнд на апошнім месцы пасля нямецкага клуба «Кіль», дацкага «Кольдынга» і польскай «Віслы»[9].
XV чэмпіянат Беларусі прайшоў без інтрыгі: брастчане перамаглі ва ўсіх 28 матчах. Да таго ж фарм-клуб «ЦАР-БГК» заваяваў бронзавыя медалі. Абодва клубы ўзялі ўдзел і ў фінальнай частцы розыгрышу Кубку Беларусі, дзе занялі адпаведна 1-е і 3-е месцы[10]. Ігракі фарм-клуба Алег Рагозін і Канстанцін Курыленка сталі найлепшымі бамбардзірамі чэмпіянату (233 і 181 мяч адпаведна). У групавым этапе Лігі чэмпіёнаў гэтым разам БГК саступіў ва ўсіх матчах іспанскаму «Сьюдад Рэалу», венгерскаму «Піку» і швейцарскаму «Кадэтэну»[11]. Дэбют у Балтыйскай лізе прынёс камандзе 2-е месца пасля рыжскага АСК[10].
Сезон 2007/08 клуб пачаў адразу з другога этапу і з новым трэнерам, былым іграком Юрыем Карпуком. Атрымаўшы ў 20 матчах 19 перамог, БГК стаў чэмпіёнам Беларусі пяты раз запар, а таксама чацверты раз заваяваў Кубак[12]. У групе H Лігі чэмпіёнаў брастчане з адной перамогай фінішавалі на апошнім месцы пасля венгерскага клуба «Пік», славенскага «Гарэнье» і баснійскай «Босны»[13].
З наступнага года чэмпіянат Беларусі папоўніўся наваком — мінскім «Дынама», які адразу ж стаў чэмпіёнам. БГК фінішаваў на другім месцы. А вось у фінале Кубка брэсцкі клуб узяў рэванш над маладым супернікам, які ў наступных гадах стане яго асноўным канкурэнтам на ўнутранай арэне[14]. Адным з найлепшых ігракоў чэмпіянату стаў левы паўсярэдні Канстанцін Курыленка. У гэтым сезоне БГК не здолеў прабіцца ў групавы этап ЛЧ, двойчы згуляўшы ўнічыю з літоўскім «Гранітасам» і саступіўшы па колькасці закінутых мячоў у гасцях[15]. Пасля гэтага брастчане трапілі ў Кубак ЕГФ, дзе ў 1/16 фіналу саступілі па суме двух матчаў астраханскай «Зары Каспія»[16]. У Балтыйскай лізе групавы этап брастчане скончылі на другім месцы, але ў паўфінале саступілі эстонскім «Чокеліт Бойз» і ў выніку занялі 3-е месца[14].
Першы этап чэмпіянату 2009/10 БГК скончыў на першым месцы з адным паражэннем у 16 гульнях, але на другім двойчы саступіў «дынамаўцам» і заваяваў срэбныя медалі. У фінале Кубка Беларусі па суме двух матчаў БГК таксама саступіў мінскаму клубу[17]. У гэтым сезоне клуб дэбютаваў у еўрапейскім Кубку кубкаў, дзе ў першым раўндзе прайграў дацкаму «Хольстэбро»[18].
Сезон 2010/11 брастчане пачалі з новым трэнерам літоўцам Гінтарасам Савукінасам. У групавым турніры БГК фінішаваў другім, аднак суперфінальная серыя не праводзілася, паколькі разрыў ад «Дынама» склаў 8 ачкоў пры рэгламентаваных трох. У фінальнай стадыі розыгрышу Кубка Беларусі («фінал чатырох») БГК абыграў мінскае «Дынама», а пасля без цяжкасцей разабраўся з магілёўскім «Машэкам»[19]. Найлепшымі ігракамі чэмпіянату былі прызнаны Віталь Чарапенька (брамнік), Раман Колеснеў (левы крайні), Юрый Грамыка (лінейны). У другім раўндзе Кубка ЕГФ мяшкоўцы саступіў македонскаму «Металургу»»[20].
У чэмпіянаце Беларусі 2011/12 брастчане чацверты раз запар сталі другімі, а ў «фінале чатырох» Кубка зноў абыгралі «Дынама», і саступілі СКА[21]. Еўрапейскі сезон стаў адным з самых паспяховых у гісторыі клуба: у апошнім розыгрышы Кубка ўладальнікаў кубкаў[заўв 2] БГК дайшоў да ¼ фіналу[22], дзе саступіў іспанскаму «Арагону»[23].
У сезоне 2012/13 упершыню ў гісторыю клуба БГК апусціўся ў выніковай табліцы чэмпіянату ніжэй за 2-е месца, заваяваўшы бронзавыя медалі. Цягам сезону ў клубе з'явіўся новы трэнер — Міглюс Астраўскас, але ў сярэдзіне сакавіка ён быў адстаўлены[24]. У фінале Кубка Беларусі брастчане саступілі адзін мяч мінскаму «Дынама»[25]. У Кубку ЕГФ клуб прайшоў два раўнды і на апошняй перадгрупавой стадыі саступіў нямецкаму «Фрыш Аўф Гепінгену»[26]. У дэбютным сезоне SEHA Лігі БГК стаў пераможцам рэгулярнага чэмпіянату, а ў фінале чатырох заняў чацвёртае месца[25].
У сезоне 2013/14 гадоў БГК імя Мяшкова, ачолены новым трэнерам Жэлька Бабічам[24], пасля пяцігадовага перапынку вярнуў сабе тытул чэмпіёна Беларусі. Здарылася гэта пасля расфарміравання з-за фінансавых цяжкасцей наймацнейшага беларускага клуба «Дынама», які і ў гэтым сезоне лідыраваў на першым этапе са 100%-ым вынікам[27]. Узмацніўшыся яго былымі ігракамі Дзянісам Рутэнкам, Максімам Бабічавым і Дзмітрыем Нікуленкавым, а таксама яшчэ адным лідарам беларускай зборнай Сяргеем Шыловічам, брэсцкі клуб, стаўшы базавым клубам зборнай[28], на другім этапе саступіў толькі ў адным матчы і ў фінальнай серыі адолеў СКА[29]. Брастчане перамаглі і ў Кубку Беларусі[30]. У Кубку ЕГФ клуб дайшоў да 3-га кваліфікацыйнага раўнда і саступіў там берлінскаму «Фюксэ»[31], будучаму бронзаваму прызёру. Клуб таксама стаў срэбраным прызёрам SEHA Лігі[32].
У сезоне 2014/15 гадоў БГК імя Мяшкова ў восьмы раз здабыў Кубак Беларусі, а ў фінальнай серыі чэмпіянату да дзвюх перамог адолеў у трох матчах мінскі СКА. Трэцяя фінальная гульня стала для трэнера Жэлька Бабіча 100-й у складзе брастчан[33], але пасля гэтага чэмпіянату яго на пасадзе замяніў украінец Сяргей Бябешка. Найлепшым лінейным чэмпіянату стаў Максім Бабічаў, найлепшым правым паўсярэднім — Сяргей Шыловіч. У Лізе чэмпіёнаў БГК прабіўся праз кваліфікацыю ў групавы турнір, выступ у якім стаў найбольш паспяховым у гісторыі клуба[33]: пятае месца з шасцю пунктамі пасля «Кіля», ПСЖ, «Краацыі» і «Лагронья». Брастчане зноў сталі срэбранымі прызёрамі SEHA Лігі, саступіўшы дэбютанту турніру — венгерскаму «Веспрэму».
Дасягненні
правіцьНацыянальныя
правіцьМіжнародныя
правіцьСтатыстыка выступленняў
правіцьСезон | Ліга | Чэмпіянат | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
2002/03 | Вышэйшая ліга | 2 | - | |
2003/04 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Фіналіст | |
2004/05 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Уладальнік | |
2005/06 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Уладальнік | |
2006/07 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Фіналіст | |
2007/08 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Уладальнік | |
2008/09 | Вышэйшая ліга | 2 | Уладальнік | |
2009/10 | Вышэйшая ліга | 2 | Уладальнік | |
2010/11 | Вышэйшая ліга | 2 | Фіналіст | |
2011/12 | Вышэйшая ліга | 2 | Уладальнік | |
2012/13 | Вышэйшая ліга | 3 | Фіналіст | |
2013/14 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Фіналіст | |
2014/15 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Уладальнік | |
2015/16 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Уладальнік | |
2016/17 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Уладальнік | |
2017/18 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Уладальнік | |
2018/19 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Уладальнік | |
2019/20 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Фіналіст | |
2020/21 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Уладальнік | |
2021/22 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Фіналіст | |
2022/23 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | 3 | |
2023/24 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён |
Галоўныя трэнеры
правіць- Міглюс Астраўскас
- Жэлька Бабіч
- Сяргей Васільевіч Бябешка (2015—2018)
- Рауль Алонса (2019–2021)
Заўвагі
правіць- ↑ ранейшае прозвішча — Гальмак
- ↑ У наступным годзе турнір быў аб'яднаны з Кубкам ЕГФ.
Крыніцы
правіць- ↑ Арена (руск.)(недаступная спасылка). Клуб. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ БГК им. А.П. Мешкова (руск.)(недаступная спасылка). Команда. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ История (руск.)(недаступная спасылка). БГК імя Мяшкова (6 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ 2002—2003 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ 2003—2004 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ 2004—2005 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ EHF Champions League 2004/05. Group matches (англ.). Velux EHF Champions League. EHF. Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ 2005—2006 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ EHF Champions League 2005/06. Group matches (англ.). Velux EHF Champions League. EHF. Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ а б 2006—2007 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ EHF Champions League 2006/07. Group matches (англ.). Velux EHF Champions League. EHF. Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ 2007—2008 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ EHF Champions League 2007/08. Group matches (англ.). Velux EHF Champions League. EHF. Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ а б 2008—2009 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ EHF Champions League 2007/08. Qualification round 1 (англ.). Velux EHF Champions League. EHF. Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ 2008/09 Men’s EHF Cup. Round 3 (англ.)(недаступная спасылка). EHF. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2014. Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ 2009—2010 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ 2009/10 Men’s Cup Winners’ Cup. Round 3 (англ.)(недаступная спасылка). EHF. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2016. Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ 2010—2011 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ 2010/11 Men’s EHF Cup. Round 2 (англ.)(недаступная спасылка). EHF. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2014. Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ 2011—2012 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ EHF European Cup 2011/12 — Legs Overview (англ.). European Cup. EHF. Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ EHF European Cup 2011/12 — HC Meshkov Brest — Caja3 BM. Aragon (англ.). European Cup. EHF. Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ а б 2011—2012 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ 2012/13 Men’s EHF Cup. Round 3 (англ.)(недаступная спасылка). EHF. Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2014. Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ Беларускі гандбол карэктуецца пасля сыходу мінскага «Дынама» . Беларускі партызан (28 лютага 2014). Праверана 8 верасня 2014.(недаступная спасылка)
- ↑ 17 мгновений сезона (руск.)(недаступная спасылка). Новости клуба. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2014. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ Сезон в цифрах. Часть 3. Чемпионат Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). Новости клуба. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ И кубок — наш! (руск.)(недаступная спасылка). Турниры — Кубок РБ. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ EHF European Cup 2013/14 — Rounds — Qualification Round 3 (англ.). European Cup. EHF. Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ Сезон в цифрах. Часть 2: SEHA-лига (руск.)(недаступная спасылка). Новости клуба. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
- ↑ а б 2014—2015 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (7 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ГК Мяшкоў Брэст
- Афіцыйная старонка (руск.) (англ.)
- Профіль (англ.) на старонцы ЕГФ
- Профіль (англ.) на старонцы SEHA-лігі
- Профіль Архівавана 3 кастрычніка 2014. (англ.) на старонцы Балтыйскай гандбольнай лігі
- ГК Мяшкоў Брэст ў сацыяльнай сетцы «Facebook»