Бусел (БПЛА)

беларускі беспілотны лятальны апарат
(Пасля перасылкі з БПЛА «Бусел»)

«Бусел» — беларускі беспілотны лятальны апарат, распрацаваны фізіка-тэхнічным інстытутам НАН Беларусі.

Бусел
Тып беспілотны лятальны апарат
Распрацоўшчык Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі
Вытворца 558-ы авіяцыйны рамонтны завод[1]
Галоўны канструктар Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Першы палёт 2010/2011
Эксплуатанты Сцяг Беларусі Беларусь
Варыянты «Бусел-М», «Бусел МБ2», «Бусел М40», «Бусел М50»

Гісторыя

правіць

Распрацоўка і праектаванне пачаліся ў канцы 2000-х гадоў. У снежні 2011 года беларускія спецыялісты правялі першы палёт для шматмэтавага беспілотнага лятальнага апарата «Бусел»[2]. Паводле іншай інфармацыі, тэсціроўка пачалася ў 2010 годзе на расійскім палігоне[3]. Выпрабаванні прайшлі паспяхова, таму неўзабаве праект атрымаў адабрэнне і паступіў у серыйную вытворчасць[2]. У 2013-м «Бусел» паступае ў продажы[3].

Характарыстыкі

правіць

Апарат мае даўжыню 2,4 м, размах крылаў — 3 м, вышыню — 0,4 м. Крэйсерская хуткасць палёту ў «Бусла» дасягае 80 км/г. Максімальна дрон можа развіць хуткасць да 100 км/г, далёкасць палёту — 40 км, пры гэтым падняцца ў вышыню на 3000 м[2].

Прызначэнне

правіць

Дрон можа прымяняцца для розных задач, у тым ліку[4]:

  • кантролю і вызначэння месцаў цеплавых страт на цеплатрасах, прамысловых обьектах і ў гарадской інфраструктуры;
  • маніторынгу тэрыторый вакол асабліва важных аб’ектаў, кантролю правапарадку ў месцах масавых мерапрыемстваў і на дарогах, вышыку аўтамабіляў;
  • выяўлення узгаранняў, радыяцыйнага кантролю, кантролю магістральных трубаправодаў, ацэнкі развіцця надзвычайных сітуацый, пошуку заблудных людзей у цяжкадаступных месцах;
  • маніторынгу тэрыторый нацыянальных паркаў, запаведнікаў, водных акваторый, барацьбы з браканьерствам;
  • кантролю мяжы і прылеглых тэрыторый;
  • вырабу праектнай і пошукавай прадукцыі землеўпарадкавання, зямельнага кадастру і маніторынгу зямель.

Эксплуатанты

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць