БТР-60МБ1
БТР-60МБ1 — адзін з беларускіх варыянтаў мадэрнізацыі савецкага бронетранспарцёра БТР-60ПБ.
Распрацоўка мадэрнізаваных варыянтаў БТР-60ПБ для ўзброеных сілаў краіны і замежных заказчыкаў пачалася на 140-м рамонтным заводзе МА РБ у горадзе Барысаў у пачатку 2000-х гадоў[1], да 2015 года вытворчасць БТР-60МБ1 была засвоена[2]. У ходзе пераабсталявання БТР-60ПБ ў БТР-60МБ1 праведзены капітальны рамонт, рэматарызацыя (два бензінавых рухавіка ГАЗ-49П замяняюць на два дызельных рухавіка), таксама усталёўваюць 5-ступеністую аўтаматычную каробку перадач з новай карданнай перадачай, новыя прыборы панэлі кіравання (уключаючы тахометр і лічыльнік мотагадзін) і змененую сістэму выпуску адпрацаваных газаў[2]. Акрамя таго, магчымая ўстаноўка новага радыёабсталявання (радыёстанцыі Р-173, радыёпрымача Р-173П і апаратуры ўнутранай сувязі і камутацыі Р-174)[3].
Зноскі
- ↑ Валерий Ковалев. Эффект модернизации // «Красная звезда» от 15 августа 2002
- ↑ а б подполковник запаса Николай Макаревич. Завод, умеющий всё Архівавана 26 ліпеня 2018. // «Во славу Родины», № 133 от 21 июля 2015
- ↑ Ремонт и модернизация БТР-60,70,80 Архівавана 21 снежня 2018. / официальный сайт ОАО «140-й ремонтный завод»