Бабуля Мозес

Бабуля Мозес (англ.: Grandma Moses, сапраўднае імя Ганна Мэры Мозес, народжаная Робертсан, англ.: Anna Mary Moses, b. Robertson; 7 верасня 1860 — 13 снежня 1961) — амерыканская мастачка-аматарка, адна з галоўных прадстаўнікоў амерыканскага жывапіснага прымітыву. У яе гонар названы кратар Мозес на Венеры.

Бабуля Мозес
англ.: Grandma Moses
Партрэт
Імя пры нараджэнні англ.: Anna Mary Robertson
Род дзейнасці мастачка, ілюстратар, embroiderer, артыстка
Дата нараджэння 7 верасня 1860(1860-09-07)[1][2][…] ці 1860[4]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 снежня 1961(1961-12-13)[1][2][…] ці 1961[4]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Russell King Robertson[d][8]
Маці Margaret Shanahan[d][8]
Муж невядома
Член у
Commons-logo.svg Бабуля Мозес на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Любіла маляваць з ранняга дзяцінства, аднак большую частку жыцця правяла на ферме ў штаце Нью-Ёрк, будучы жонкай фермера. Маці пецярых дзяцей. У сталыя гады займалася вышыванкай, аднак бліжэй да 70-гадовага ўзросту гэта стала для яе цяжка з-за артрыта. Пасля смерці мужа ў 1927 годзе Ганна Мозес зноў пачала маляваць.

У 1938 годзе нью-ёркскі калекцыянер заўважыў малюнак Ганны Мозес, выстаўлены ў акне аптэкі ў мястэчку Хузік-Фолс (англ. Hoosick Falls), дзе яна жыла. На працягу года малюнкі Мозес пачалі з’яўляцца ў нью-ёркскай галерэі Сент-Эцьен і прыцягнулі да сябе шырокую ўвагу калекцыянераў і аматараў жывапісу. На працягу 1940-х гадоў выставы Мозес прайшлі ў многіх еўрапейскіх краінах і ў Японіі. У 1941 годзе яна атрымала дзяржаўную прэмію штата Нью-Ёрк, у 1949 годзе прэзідэнт ЗША Гары Трумэн асабіста ўручыў ёй прэмію Нацыянальнага Амерыканскага жаночага прэс-клуба. У 1952 годзе была выдадзена яе аўтабіяграфія. У 1960 годзе, да стагоддзя Бабулі Мозес, яе фатаграфія, зробленая вядомым фотарэпарцёрам Корнелам Капай, была змешчана на вокладцы часопіса «Лайф».

Жывапіс Бабулі Мозес адлюстроўвае сельскія краявіды і бытавыя сцэнкі, часта яны шматфігурныя і нагадваюць дзіцячыя малюнкі. Бабуля Мозес аддавала перавагу зімовым відам, летнія пісала радзей. Яе зімовыя карціны нагадваюць некаторыя з вядомых работ Пітэра Брэйгеля Старэйшага, хаця яна ніколі не бачыла яго палотнаў. Бабуля Мозес была пладавітым мастаком, за тры дзесяцігоддзі ёю былі створаны больш за 1500 палотнаў. Першапачаткова яна прадавала свае працы ад 3 да 5 долараў за карціну, у залежнасці ад яе памеру. Па меры павелічэння вядомасці мастачкі, кошты на працы падняліся да 8 000 — 10 000 долараў.

Адзін з летніх пейзажаў Мозес, «Стары пярэсты дом, 1862» (праца 1942 года), набыты ў аўтара пасля стварэння за 10 долараў ЗША, быў прададзены ў 2004 годзе на аўкцыёне ў Мемфісе за 60 000 долараў.

Ганна Мэры Мозес была дружная з іншым вядомым амерыканскім мастаком, Норманам Роквелам. Бабуля Мозес з’яўляецца ў далёкім левым краі карціны Роквела «Вяртанне дадому», якая была надрукавана на вокладцы The Saturday Evening Post ад 25 снежня 1948 года.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Grandma Moses — 2008.
  2. 2,0 2,1 Grandma Moses // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Grandma Moses // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Directory of Southern Women ArtistsThe Johnson Collection.
  5. 5,0 5,1 Encyclopædia Britannica
  6. 6,0 6,1 Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  7. Grandma Moses // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. 8,0 8,1 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  9. LIBRIS — 2006. Праверана 24 жніўня 2018.