Аператыўная аналітычная апрацоўка даных
(Пасля перасылкі з База дадзеных шматмерная)
Аператыўная аналітычная апрацоўка дадзеных (англ.: On-line Analytical Data Processing (OLAP)), шматмернае вылічальнае асяроддзе, якое выконвае задачы аналізу кансалідаваных дадзеных прадпрыемства ў рэальным часе.[1]
Гласарый Правіць
- Шматмерная база дадзеных (англ.: multidimensional database) — канцэпцыя, якая азначае дасяганне дадзеных паводле спасылак, якія робяцца ў множных вымярэннях. Клетка такой базы вызначаецца як пункт перасячэння спасылак у пэўным зборы вымярэнняў. Пры развязванні задач аператыўнай аналітычнай апрацоўкі дадзеных у такой базе могуць акрэслівацца падкубы. Іншая, менш фармальная, назва шматмернай базы дадзеных — Куб (англ.: cube).
- Шматмерныя дадзеныя (англ.: multidimensional data) — дадзеныя ў шматмернай базе дадзеных (кубе). У іх лік уваходзяць: простыя (базавыя) значэнні дадзеных, гэта значыць тыя, якія атрымліваюцца з вонкавай крыніцы, і з’яўляюць камбінацыі ў вымярэннях шматмернай базы дадзеных яе складнікаў найніжэйшага ўзроўню; значэнні, якія вылічваюцца з простых (базавых); спалучаныя (англ.: rolled up) значэнні, якія ўтвараюцца спалучэннем значэнняў складнікаў у іерархіях вымярэнняў.
- Вымярэнне — катэгорыя дадзеных, напрыклад, «час», «рахункі», «прадукты», «рынкі». У шматмернай базе дадзеных (кубе) вымярэнні з’яўляюць навышэйшы ўзровень кансалідаванасці.
- Складнік вымярэння (англ.: member (of dimension)) — дыскрэтны складнік вымярэння. Напрыклад, «студзень 2006» або «1-ы квартал 2006» з’яўляюцца тыповымі складнікамі вымярэння «час».
- Падкуб (англ.: subcube) — пэўны падзбор куба (шматмернай базы дадзеных), які акрэсліваецца карыстальнікам сістэмы і ў якім здабываюцца адхіленні. Падкуб акрэсліваецца паводле таго, якім чынам заўважаюцца адхіленні ў кубе шматмернай базы дадзеных.
- Адхіленне — значэнне, якое значна адрозніваецца ад чаканага значэння. Чаканае значэнне можа быць акрэслена рознымі спосабамі, залежнымі ад задачы, методыкі і інш.
Зноскі
- ↑ Фактычна неабходнай часткай гэтага вызначэння з’яўляюцца наяўнасць і, магчыма, адначасовая прысутнасць множных карыстальнікаў; ажыццяўленне такога асяроддзя ў архітэктуры «кліент-сервер».