Базель-Штат

кантон у Швейцарыі


Базель-Штат[1] (ням.: Basel-Stadt, фр.: Bâle-Ville) — невялікі нямецкамоўны паўкантон на поўначы Швейцарыі. Аб'ядноўвае горад Базель і муніцыпалітэты Бецінген і Рыэн. Сталіца - горад Базель. Насельніцтва 191 тыс. чалавек (15 месца сярод кантонаў; даныя 2004 г.).

Базель-Штат
ням.: Basel-Stadt
Герб кантона
Сцяг кантона
Выканаўчы савет:  Кіруючы савет
Заканадаўчы савет:  Вялікі савет
Сталіца:  Базель
Дата далучэння:  1501
Абрэвіятура:  BS
Афіцыйная мова:  Нямецкая
Насельніцтва, чалавек:  191 тыс. (2004 г.)
Плошча:  37 км²  (26-е месца)
Найвышэйшы пункт:  522 м
Базель-Штат на карце
Аўтамабільны код:  BS
Афіцыйны сайт

Геаграфія правіць

Базель размешчаны на мяжы з Францыяй і Германіяй. З гэтымі двума краінамі ў горада наладжаны транспартныя і эканамічныя сувязі.

Гісторыя правіць

Кантон утварыўся ў 1833 г. у выніку падзелу гістарычнага кантона Базель (увайшоў у канфедэрацыю ў 1501 г.) на гарадскую і сельскую часткі.

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы банкаўскай, хімічнай і фармацэўтычнай галін.

Зноскі

  1. Злучэнне дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т. Арфаграфічны слоўнік. (М. П. Лобан, М. Р. Суднік). Мн., «Народная асвета», 1990, С.22.