Базідыя
(Пасля перасылкі з Базідыі)
Базі́дыя (ад лас. basidium, фундамент) — орган палавога споранашэння ў базідыяльных грыбоў.
Утвараецца на канцах дыкарыятычных гіфаў з двухядровых клетак. Бываюць: аднаклетачныя (холабазідыі), складзеныя з дзвюх частак (гетэрабазідыі), падзеленыя на 4 клеткі папярочнымі перагародкамі (фрагмабазідыі, або склерабазідыі). У прымітыўных відаў узнікаюць непасрэдна на міцэліі або пры прарастанні спецыяльных клетак (тэліяспораў), у больш высокаарганізаваных — на паверхні ці ў сярэдзіне пладовых цел. На кожнай з іх экзагенна развіваюцца па 2—4 базідыяспоры. У час развіцця базідыя нагадвае сумку. У базідыях завяршаецца палавы працэс — зліваюцца ядры дыкарыёна і дыплоіднае ядро рэдукцыйна дзеліцца.
Літаратура
правіць- Базідыя // БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.
Базідыя на Вікісховішчы |