Базіліка Юлія (лац.: Basilica Iulia) — базіліка на Рымскім форуме, месца сходаў рымскага сената, тут таксама праходзілі судовыя працэсы, першым чынам гэта было месца для tribunalis centumvirale — працэсаў аб спадчыне і маёмасці[1]. У будынку таксама знаходзіліся крамы мянялаў, на падлозе накрэслены палі для гульняў.

Славутасць
Базіліка Юлія
Basilica Iulia
41°53′31″ пн. ш. 12°29′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Рымскі форум Рым, Рымскі форум
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Базіліка (101 на 49 метраў) пабудавана Гаем Юліем Цэзарам у 54 — 44 гадах да н.э. на месцы базілікі Семпронія. Пасля пажару будынак быў адноўлены ў 12 годзе да н.э. і пры Аўгусце, у 12 годзе асвечана[2]. У гэты перыяд будынак быў як і базіліка Юлія ўпрыгожана мармурам (вонкавыя сцены і сцены крамак, апоры).

Пры пажары ў 283 годзе базіліка моцна пацярпела і была адрэстаўравана пры Дыяклетыяне.

Зноскі

  1. Quint.inst. 12,5,6; Plin. epist. 6,33,3
  2. Freberger. Das Forum Romanum. S. 74

Літаратура

правіць
  • Stierlin, Henri. Imperium Romanum. — Köln: Benedikt Taschen Verlag GmbH, 1996. — ISBN 3-8228-8729-3.