Балеро (мультфільм)

«Балеро» (англ.: Bolero) — расійскі мультыплікацыйны фільм 1992 года рэжысёра Івана Максімава[1].

БалероM:
англ.: Bolero
Тып мультфільма маляваны
Жанр сюррэалістычны фільм[d]
Рэжысёры
Прадзюсары
На аснове Boléro[d]
Аўтары сцэнарыя
Кампазітары
Краіна
Працягласць 5 хв. 3 с.
Прэм’ера 1992
IMDb ID 0337889

Мультфільм пабудаваны як увасабленне «Балеро[en]» Равеля ў руху сюррэалістычных малюнкаў і ў рытме фільма[2].

Паводле меркавання рэжысёра, «Балеро» — адзін з трох яго найлепшых мультфільмаў (разам з «5/4» і «Вецер уздоўж берага»)[3]. Менавіта гэтыя тры мультфільмы рэжысёра увайшлі ў «Залатую сотню» расійскай анімацыі ў 2012 годзе.

Стваральнікі правіць

 Роля ў стварэнні фільма   Выканаўца 
рэжысёр Іван Максімаў
сцэнарыст Іван Максімаў
мастак-пастаноўшчык Іван Максімаў
аніматар Іван Максімаў
аператар Алег Кузаўкоў[ru]
прадзюсар Іван Максімаў
кампазітар Марыс Равель
гукарэжысёр Уладзімір Арол[ru]
мантажор Наталля Сцяпанцава

Узнагароды правіць

Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант Вынік Спасылкі
Берлінскі кінафестываль 11—23.02.1993[en] «Залаты мядзведзь» за найлепшы кароткаметражны фільм[en] «Балеро» Перамога [4]
Ніка[ru] 1993[ru] Найлепшы анімацыйны фільм[ru] «Балеро» Перамога

Зноскі правіць

  1. Bolero (Short 1993) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 26 лютага 2021.
  2. «БОЛЕРО» (англ.). Сайт «Аниматор.ру». Праверана 26 лютага 2021.
  3. Инна Кац. Иван Максимов о «Болеро» и не только: "Взрослые – это испорченные дети" (руск.). Сайт «Артхив». Праверана 26 лютага 2021.
  4. Prizes & Honours 1993 (англ.). Сайт Берлінскага кінафестывалю. Праверана 26 лютага 2021.

Спасылкі правіць