Балтыйская сістэма вышынь

Балтыйская сістэма вышынь — прынятая ў СССР у 1977 годзе сістэма нармальных вышынь, адлік якіх вядзецца ад нуля Кранштацкага футштока. Ад гэтага пункта адлічваюць вышыні апорных геадэзічных пунктаў, якія замацаваны на мясцовасці рознымі рэперамі і нанесены на карты.

Кранштацкі футшток

У цяперашні час БСВ выкарыстоўваецца ў Расіі і шэрагу іншых краін СНД.

Нуль Кранштацкага футштока ўяўляе сабой шматгадовы сярэдні ўзровень Балтыйскага мора. Сістэма вышынь ад дадзенага зыходнага пункта стваралася пры дапамозе наземных геадэзічных вымярэнняў, метадамі нівелявання I і II класаў.

Для распаўсюджвання адзінай сістэмы вышынь па тэрыторыі краіны выкарыстоўваецца Дзяржаўная нівелірная сетка (з’яўляецца часткай Дзяржаўнай геадэзічнай сеткі). Галоўнай высотнай асновай сеткі з’яўляюцца нівелірныя сеткі I і II класаў. Акрамя ўстанаўлення Балтыйскай сістэмы вышынь, яны выкарыстоўваюцца для вырашэння навуковых задач: вывучэння змены вышынь зямной паверхні (зямной кары), вызначэння ўзроўню вады мораў і акіянаў і г. д. Як мінімум, кожныя 25 гадоў праводзіцца паўторнае нівеліраванне ўсіх ліній нівелявання I класа і некаторых ліній II класа.