Балтымарскі ўніверсітэт

Балтымарскі ўніверсітэт (англ.: University of Baltimore) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Балтымар у Мэрылендзе, ЗША.

Балтымарскі ўніверсітэт
англ.: University of Baltimore
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Baltimore
Заснаваны 1925
Студэнты 3 710[1]
Размяшчэнне Балтымар, Мэрыленд, ЗША
Сайт ubalt.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Школы і каледжы ўніверсітэта надаюць адукацыю ў галіне бізнесу, права, грамадскіх навук, мастацтва і прыкладных навук.

Галоўны кампус універсітэта размешчаны ў культурным раёне Маунт Вернан, недалёка ад цэнтра Балтымара і гавані.

Заснаваны групай бізнесменаў, універсітэт першапачаткова імкнуўся даць адукацыйныя магчымасці для працуючых мужчын і жанчын. У 1937 годзе адбылося адкрыццё дзённых праграм навучання. У 1970-х гадах універсітэт аб'яднаўся з Усходнім каледжам, Маунт-Вернанскай юрыдычнай школай і Балтымарскім гандлёвым каледжам. У 1975 годзе права ўласнасці на ВНУ перайшоў да штату Мэрыленд.

Доўгі час універсітэт лічыўся традыцыйна "белай" вышэйшай навучальнай установай, дзе пераважна навучаліся "белыя" амерыканцы еўрапейскага паходжання і практычна адсутнічалі афраамерыканцы.

Структура правіць

  • Школа бізнесу
  • Школа права
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж грамадскіх спраў

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992. Праверана 7 сакавіка 2023.

Спасылкі правіць