Баляслаў Біспінг

(1710—1785) маршалак земскі старадубскі

Баляслаў Біспінг фон Гален (польск.: Bolesław Bisping von Gallen; 1710? — 1785) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Баляслаў Біспінг

Біспінг[d]
Біспінг[d]
харунжы старадубскі[d]
3 лютага 1749 — 10 красавіка 1765
Папярэднік Міхал Воўк-Ланеўскі[d]
Пераемнік Ігнацы Пшаздзецкі[d]
10-ы маршалак земскі старадубскі[d]
10 красавіка 1765 — 18 лістапада 1785
Папярэднік Уладзіслаў Караль Біспінг[d]
Пераемнік Ян Тадэвуш Біспінг
Нараджэнне каля 1710
Смерць 18 лістапада 1785(1785-11-18)[1]
Месца пахавання
Род Біспінгі[d]
Бацька Зыгмунт Біспінг[d]
Маці Канстанцыя з Лазовых[d]
Жонка Ружа з Адамовічаў[d][2]
Дзеці Ян Тадэвуш Біспінг, Брыгіда з Біспінгаў[d] і Юзаф Біспінг[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з нямецкага рода Біспінгаў уласнага герба (прыдомак фон Гален), прадстаўнікі якога ў канцы XVI — пачатку XVII ст. перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае. Нарадзіўся каля 1710 года ў сям’і Зыгмунта Біспінга (1660?—1749?), стольніка рэчыцкага і суддзі земскага старадубскага, і Канстанцыі з Ельскіх[3]. Прадзед Ян быў ротмістрам караля Стэфана Баторыя. У сям’і акрамя Баляслава было яшчэ чацвёра дзяцей: браты Адам і Уладзіслаў і сёстры Алена і Эльжбета[4].

3 лютага 1749 года атрымаў прызначэнне на пасаду харунжага старадубскага, замяніўшы памерлага Міхала Ланеўскага. З 10 красавіка 1765 года маршалак Старадубаўскага павета[4].

Па дадзеным на 1775 год Баляслаў Біспінг вядомы як буйны землеўладальнік. Ягонай галоўнай сядзібнай уласнасцю на Пружаншчыне быў маёнтак Багуслаўцы. Таксама ў тыя часы яму належалі вёскі Ражковічы, Калядзічы, Вашчынічы, Харава, Росахі, Загалавічы, а таксама частка Казлоў і Забаб’я, разам 232 дамы[4].

З мемуараў праўнучкі Баляслава Біспінга — Наталіі, захавалася апісанне ейных уражанняў пра Баляслава і ягоную жонку[4]:

  З рамаў першага партрэта выглядаў вобраз Баляслава Біспінга, з аголенаю як калена галавою, касматым вусам. Выраз ягонага суровага твару ўзгадняўся з выглядам адзення. Ён насіў мантыю і жупан, трымаў кій маршалкавы ў адное руцэ. Жонку сваю, Разалію, з дому Адамовіч, кахаў шалёна, але з выгляду і темпераменту яна не вельмі была падобная на мужа, елеганска стройная. Згодна са партрэтам, які знаходзіцца ў Галоўчыцах, усмешка на твары, дагледжана і прыпудрына, як ледзі паходжання з двору французскіх каралёў. Валасы ўпрыгожаныя ружкаю, каронкамі абшытымі ромбам, у аксамітывым плашчы з гарнастаямі, якія звісалі з ейных плечаў. … Цалкам на яго не падобная, ані з кроем ані з строем. Гледзячы з усмешкаю на тыя 2 партрэты, мой бацька мне казаў, што некалі сумавала та прыгожая спадарыня ў Галоўчыцах. Капітан Баляслава Біспінга павінен быў адплыць да Кёнігсбергу з вялікім грузам збожжа. Тады пачала прыгожая спадарыня ціснуць каб муж дазволіў ёй паехаць у Кёнігсберг… Не выстаяў Баляслаў Біспінг перад ёйнаю пяшчотнасцю. Вывралася з абдымкаў мужа, паехала. У Кёнігсбергу бавіла час на колькі была здольная, некалькі тысячаў злотых змарнавала, капала золата з усіх ейных пальцаў. Цэлы рок інтрата хадзіла па адзенне, а ў той жа час з нецярпеннем чакаючы вяртання сваёй спадарыні, Баляслаў Біспінг падкручваў вусы, паляваў без поспеху, нахмурыўся, раззлаваўся, уздыхнуў, ледзь не плакаў. Як толькі зразумеў, што ўжо пад’яжджае, пайшоў на сустрэчу, сам узяў яе з карэты, а яна на прывітанне ўсмехнулася і прамовіла: прывязла спадару жупан і контуш і літы пояс — ягонае сэрца памягчэла, маленькія ручкі цалаваў, лашчыў, і а страце грошаў ніколі паміж німі размовы не было.  

Баляслаў Біспінг памёр 18 лістапада 1785 года, а на пасаду маршалка старадубскага заступіў ягоны сын Ян Тадэвуш Біспінг[4].

 
Надмагілле Баляслава Біспінга ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах

У касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах захавалася скульптурнае надмагілле Баляслава Біспінга з партрэтам.

Сям’я правіць

Каля 1740 года Баляслаў Біспінг пабраўся шлюбам з Ружай з Адамовічаў. У шлюбе нарадзіліся чацвёра дзяцей — Ян Тадэвуш, Юзаф, уладальнік Вярэек, Міхал, які памёр маладым у 1769 годзе, і Брыгіда, у шлюбе з Бенядыктам Бухавецкім, падкаморым берасцейскім[5].

Гістарычна Біспінгі звязаны з мясцовымі шляхецкімі родамі — Булгарынымі, Быхаўцамі і іншымі[4].

Зноскі

Спасылкі правіць