Баміян (горад)

Баміян (дары: بامیانبامیان Bāmiyān) — горад у цэнтральнай частцы Афганістана, сталіца правінцыі Баміян. Размешчаны ў аднайменнай даліне, якая знаходзіцца прыкладна ў 200 кіламетрах да паўночна-захад ад Кабула, на рацэ Баміян, якая адносіцца да басейна ракі Кундуз.

Баміян
Bamiyan Buddhas Burnes.jpg
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
  • 35 км²
Вышыня цэнтра
2 550 м
Насельніцтва
  • 100 000 чал. (2014)
Часавы пояс
Баміян на карце Афганістана
Баміян (горад) (Афганістан)
Баміян (горад)
Баміян (горад) (Афганістан)
Баміян (горад)

ГісторыяПравіць

Баміянская даліна гістарычна служыла гандлёвым калідорам, паколькі з'яўляецца адзіным зручным праходам праз горную сістэму Гіндукуш[1]. Першыя паселішчы ўзніклі ў даліне яшчэ да новай эры. У I—II стагоддзях у даліне былі заснаваныя будысцкія манастыры, якія захаваліся да VIII стагоддзя. У перыяд з II па V стагоддзе ў даліне былі збудаваныя (высечаны ў скале) гіганцкія статуі Буды[2].

Баміян атрымаў сусветную вядомасць у 2001 годзе, калі гэтыя статуі, нягледзячы на пратэсты многіх краін, у тым ліку мусульманскіх, былі разбураныя талібамі. У лістападзе таго ж года талібы былі вымушаныя пакінуць горад у выніку наступлення войскаў Паўночнага альянсу.

Зноскі

СпасылкіПравіць