Банавентура Міхайлавіч Асяцімскі

Банавентура Міхайлавіч Асяцімскі — дзяржаўны службовец.

Банавентура Міхайлавіч Асяцімскі
Любіч
Любіч
маршалак шляхты Барысаўскага павета
1835 — 1842
Папярэднік Мельхіёр Цюндзявіцкі
Пераемнік Юзаф Валовіч
Род Асяцімскія[d]
Жонка Кунегунда з Эйсымонтаў[d]
Дзеці Рудольф Рышард Асяцімскі[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Асяцімскіх герба «Любіч». Сын Міхаіла (нар. 1727), мастаўнічага рэчыцкага, і адной з ягоных жонак[1][2].

Уладальнік маёнтка Нястанавічы. Барысаўскі павятовы маршалак у 1835—1842 гадах.

Сям’я правіць

Ад шлюбу з Кунегундай з Эйсымонтаў меў трох сыноў[2]:

  • Альфонс (нар. 1807);
  • Рудольф-Рычард (нар. 1809);
  • Генрых-Якаў (нар. 1810).

Зноскі

  1. Петранэлі Жыжэмскай або Ганны Арцішэўскай.
  2. а б 182. Асяцімскія гербу «Любіч» // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1 / Т. Капіца, А. Леўчык, С. Рыбчонак і інш.; навук. рэд. Г. Я. Галенчанка, А. Рахуба. — Мінск : БелНДІДАС, 2002. — С. 387. — 493 с. — ISBN 985-6099-83-8.

Літаратура правіць