Бангладэшскія стралкі

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Бангладэшскія стралкі — ваенізаваныя фармаванні Бангладэш, у задачу якіх уваходзіць ахова дзяржаўнай мяжы працягласцю 4427 кіламетраў, змаганне з кантрабандай, забеспячэнне парадку ў прыгранічных раёнах. Знаходзяцца пад камандай «генеральнага дырэктара» (Director General) і падпарадкоўваюцца міністру ўнутраных спраў. У выпадку вайны перадаюцца ў дапамогу арміі. Не з’яўляюцца рэгулярнымі часткамі. Разглядаюцца як першая лінія абароны Бангладэш, лічацца адным з самых прафесійна навучаных і прэстыжных ваенізаваных фармаванняў у рэгіёне.

Падраздзяленне было створана ў 1795 годзе брытанскай Ост-Індскай кампаніяй і насіла назву Ramgarh Local Battalion. Яго задачамі першапачаткова былі ахова мяжы і падтрыманне парадку. З 1861 года падраздзяленне перайменавалі ў Памежную варту (Frontier Guards), а ў 1891 годзе — у Ваенную паліцыю Бенгаліі (Bengal Military Police). З 1920 па 1947 год падрадзяленне насіла назву «Стралкі ўсходняй мяжы», а затым «Усходнепакістанскія стралкі». У 1971 годзе «Усходнепакістанскія стралкі» прынялі актыўны ўдзел у змаганні за незалежнасць Бангладэш ад Пакістану.[2]

Агульная колькасць Бангладэшскіх стралкоў па розных дадзеных ад 42 тыс. да 67 тыс. чалавек[1].

Зноскі

  1. [1](недаступная спасылка)