Банк ВТБ (Беларусь)
Закрытае акцыянернае таварыства Банк ВТБ (Беларусь) — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Уваходзіць у дзясятку буйнейшых банкаў краіны. Статутны фонд — 117,6 млн руб., нарматыўны капітал 502,8 млн руб.[4] Асноўны пакет акцый належыць расійскаму Банк ВТБ (ПАТ) .
Банк ВТБ | |
---|---|
Тып | ЗАТ[d][1] |
Заснаванне | 7 кастрычніка 1996[2] |
Ранейшыя назвы | Слаўнафтабанк |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d] |
Уласны капітал |
|
Абавязацельствы | 1 799 985 000 Br[2] |
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Матчына кампанія | Банк ВТБ[d][3] |
Сайт | vtb.by (руск.) (англ.) |
Банк з’яўляецца членам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Асацыяцыі беларускіх банкаў, ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» і Беларускага саюза прадпрымальнікаў, а таксама ўпаўнаважаным агентам па размяшчэнні аблігацый Дзяржаўнага выйгрышнага валютнага займу Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.
Банк знаходзіцца пад санкцыямі ЗША (спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб) (з лютага 2022 года)[5], Канады (з красавіка 2023 года)[6], Новай Зеландыі (са жніўня 2023 года)[5].
Зноскі
- ↑ а б https://www.vtb.by/o-banke/rekvizity
- ↑ а б в г д https://www.vtb.by/sites/default/files/financial_statements_ifrs_2021.pdf
- ↑ https://www.vtb.by/o-banke/o-nas
- ↑ О нас (руск.). www.vtb.by. Праверана 21 жніўня 2023.
- ↑ а б ЗАТ Банк ВТБ (Білорусь)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2024. Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Канада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков