Банк РРБ
Закрытае акцыянернае таварыства «Банк росту і развіцця бізнесу», скарочанае найменне ЗАТ «Банк РРБ»[5], да 25.4.2024 года ЗАТ «РРБ-Банк» — прыватны камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, створаны ў 1994 годзе. Статутны фонд — 22,6 млрд руб. Найбуйнейшыя акцыянеры: ТАА «Дыкрыс» (канчатковы бенефіцыярны ўласнік — В. А. Цыбулін), Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, В. А. Цыбулін.
ЗАТ «Банк РРБ» | |
---|---|
Тып | ЗАТ[d][1] |
Заснаванне | 22 лютага 1994[2] |
Краіна | |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Юрый Мартынаў, Валянцін Цыбулін |
Галіна | банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d] |
Уласны капітал |
|
Абавязацельствы | 376 396 000 Br[4], 384 495 000 Br[4] і 361 345 000 Br[3] |
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | Банк РРБ — гэта Банк, здольны змяняцца і трансфармаваць бізнес, жыццё, сучаснасць і будучыню |
Сайт | rrb.by (руск.) (англ.) |
Гісторыя
правіцьЗакрытае акцыянернае таварыства «Акцыянерны банк рэканверсіі і развіцця» было створана 22 лютага 1994 года як прыватны банк (рэгістрацыйны нумар 37 ад 22.02.1994). У 1995—1996 гадах акцыянеры ЗАТ «РРБ-Банк» і ЗАТ «Белмедбанк» дамовіліся аб аб’яднанні банкаў і 30 верасня 1996 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь зарэгістраваў змяненні ва ўстаноўчых дакументах ЗАТ «РРБ-Банк» у сувязі з далучэннем да яго ЗАТ «Белмедбанк».
У 2018 годзе Спецыяльная кваліфікацыйная камісія Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь не ўхваліла знаходжанне асноўнага акцыянера РРБ-Банка Цыбуліна В. А. у складзе савета дырэктараў банка, прызнаўшы яго «не адпаведным патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, якія прад’яўляюцца да пасады члена савета дырэктараў (назіральнага савета) банка»[6]. З 18 чэрвеня 2018 года старшынёй Савета дырэктараў банка стаў яго сын С. В. Цыбулін[7].
Паводле пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2020 года № 203 праведзена дзяржаўная рэгістрацыя змяненняў і дапаўненняў, унесеных у Статут ЗАТ «РРБ-Банк» рашэннем агульнага сходу акцыянераў ад 15 мая 2020 года (пратакол № 2), у тым ліку змянення назвы банка (закрытае акцыянернае таварыства «Банк росту і развіцця бізнесу») і выдадзена ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці[8]. Адначасова са зменай назвы банка з’явіліся новыя слоган «На тваёй хуткасці» і лагатып, аформлены ў выглядзе працэнта, а да дамінантнага брэндавага чырвонага колеру дададзены кантрасныя чорны і белы.
Прадукты і паслугі
правіцьБанк прадстаўляе свае паслугі прыватным (крэдыты, уклады, выпуск і абслугоўванне банкаўскіх плацежных картак, нацыянальныя і міжнародныя грашовыя пераводы, аплата паслуг, дэпазітныя вочкі, страхаванне) і карпаратыўным кліентам (разлікова-касавае абслугоўванне, зарплатныя праекты, дыстанцыйнае абслугоўванне, Online-сэрвісы, карпаратыўныя карткі, эквайрынг, валютна-абменныя аперацыі, дэпазіты, каштоўныя паперы, крэдытаванне, факторынг, дакументаваныя аперацыі).
Размяшчэнне
правіцьГалаўны офіс банка размешчаны ў Мінску па адрасе вуліца Чырваназоркавая, 18.
Аддзяленні банка адкрыты ва ўсіх абласных цэнтрах, Бабруйску і Барысаве[9].
Зноскі
- ↑ а б https://www.rrb.by/bank/rekviziti
- ↑ https://www.rrb.by/bank/informaciya
- ↑ а б в г д е https://www.rrb.by/storage/cloud/xblocks/files/EL994X.pdf
- ↑ а б https://cloud.rrb.by/xblocks/files/EL921X.pdf
- ↑ https://myfin.by/stati/view/u-odnogo-iz-belorusskih-bankov-izmenilos-sokrasennoe-nazvanie(недаступная спасылка)
- ↑ Нацбанк не одобрил нахождение Цыбулина в составе совета директоров РРБ-Банка
- ↑ РРБ-Банк представил нового Председателя Совета Директоров и рассказал о планах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2023. Праверана 25 лютага 2023.
- ↑ Ліцэнзія
- ↑ Офисы и банкоматы