Банк інвестыцыйных тэхналогій
Закрытае акцыянернае таварыства «Банк інвестыцы́йных тэхналогій» (скарочана ЗАТ БІТ-Банк) — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь.
Банк інвестыцыйных тэхналогій | |
---|---|
Тып | Закрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 2012 |
Размяшчэнне | Беларусь |
Ключавыя постаці | Ігар Гулеўскі (в. а. старшыні праўлення) |
Галіна | банкаўская |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Сайт | bit-bank.by |
Акцыянеры
правіць- Кампанія СТАА «Лакі Керэнсі» (Рэспубліка Беларусь) — 72,61 %
- Замежная кампанія Luxrose Ltd. (Рэспубліка Кіпр — 27,39 %
Рэквізіты
правіцьАдзіны офіс: 220035 Мінск, пр-т Машэрава, 76А, пам. 3.
S.W.I.F.T. BITM BY22; УНП 807000242; БІК 153001777; АКПА 380262845000.
Гісторыя
правіцьБанк быў зарэгістраваны пастановай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2012 года № 55 [1]. Акцыянерамі сталі замежная кампанія Luxrose Ltd. (Рэспубліка Кіпр, 90 % акцый), кампанія СТАА «Лакі Керэнсі» (Рэспубліка Беларусь, 10 %)[2].
7 мая 2015 Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь адклікаў ліцэнзію БІТ-банка.
Крыніцы
правіць- ↑ Банкі, якія дзейнічаюць . Банкаўская сістэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (13 жніўня 2013).
- ↑ Агульная інфармацыя пра банк (руск.)(недаступная спасылка). Інфармацыя пра банк. ЗАТ «БІТ-Банк» (13 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 16 лістапада 2021.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт (англ.) (руск.)