Баранавіцкі абласны драматычны тэатр

Баранавіцкі абласны драматычны тэатр. Існаваў у 19401941 гг. і ў 19441948 гг. у Баранавічах.

Створаны на базе Рагачоўскага калгасна-саўгаснага тэатра. Мастацкі кіраўнік Б. Нахімаў-Дольскі, з 1941 г. тэатр узначальваў Я. Танальскі. Адкрыўся спектаклем «У пушчах Палесся» Я. Коласа (рэжысёр А. Лізункоў). Пастаўлены спектаклі «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы, «Слуга двух гаспадароў» К. Гальдоні, «Севільскі цырульнік» П. Бамаршэ, «Любоў Яравая» К. Транёва і іншыя. Паказваў канцэртныя праграмы. З пачатку ВАВ дзейнасць спыніў, аднавіў у жніўні 1944 г. У пасляваенным рэпертуары пераважалі актуальныя тагачасныя п'есы. Тэатр расфарміраваны.

Літаратура

правіць
  • Стэльмах Дз. У. Баранавіцкі абласны драматычны тэатр// Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. Мн.: БелЭн, 2002. С. 89-90.