Бароўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Баро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр і адзіны населены пункт — вёска Бароўка.

Бароўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лепельскі раён
Уключае 1 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Бароўка
Дата ўтварэння 31 ліпеня 1995
Насельніцтва (2019) 2 491
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Утвораны 31 ліпеня 1995 года ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі з часткі Каменскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2902 чалавекі[1], з іх 67,8 % — беларусы, 23,5 % — рускія, 5,7 % — украінцы, 0,7 % — палякі, 0,5 % — татары, 0,4 % — армяне[2]; паводле перапісу 2019 года — 2491 чалавек[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.