Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў

фармацэўтычнае прадпрыемства Беларусі

Адкрытае акцыянернае таварыства «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» — вытворца і экспарцёр лекавых сродкаў шырокага спектру дзеяння ў Рэспубліцы Беларусь. Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў мае 4 асноўных вытворчасці, а таксама дапаможныя службы (друкавана-картанажны цэх, рамонтна-механічны цэх, энергаучастак, участак кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, рамонтна-будаўнічы ўчастак, транспартны цэх з аўтапаркам і інш.), размешчаныя ў горадзе Барысаве Мінскай вобласці. Завод з’яўляецца Адкрытым акцыянерным таварыствам і падпарадкоўваецца РУП «Кіруючая кампанія холдынгу „Белфармпрам“»[3].

Адкрытае акцыянернае таварыства «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў»
Тып Дзяржаўнае прадпрыемства
Заснаванне 1965[2]
Размяшчэнне Беларусь: Барысаў
Ключавыя постаці Ігар Аляксандравіч Мітрафанаў (генеральны дырэктар)
Галіна Вытворчасць лекавых сродкаў
Прадукцыя Магнекард
Абарот 131 млн долараў ЗША [1]
Колькасць супрацоўнікаў 3000
Сайт borimed.com

Лекавыя сродкі вытворчасці ААТ «БЗМП» пастаўляюцца ў 24 краіны свету: краіны СНД, Малдову, Грузію, ЗША, краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, краіны Блізкага Усходу.

Аб’ём прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах за 2017 год склаў — 252,7 млн. BYN (экв. — 131 млн. Дол. ЗША).

На тэрыторыі завода размешчана Вытворчае Унітарнае Прадпрыемства «Фрэбор» з 100%-й статутнай доляй капіталу ААТ «БЗМП», якое спецыялізуецца на выпуску вырабаў медыцынскага прызначэння аднаразовага прымянення. Асартыментная лінейка складае больш за 150 найменняў і дзеліцца на дзве катэгорыі: расходныя матэрыялы для гемадыялізнай тэрапіі і вырабы агульнамедыцынскага прызначэння.

Гісторыя правіць

ААТ «БЗМП» заснавана ў 1965 годзе. Гісторыя прадпрыемства пачалася з арганізацыі невялікай фармацэўтычнай фабрыкі з колькасцю 257 чалавек. Прадпрыемства выпускала настойкі, мазі, алею і таблеткі.

Вытворчасць правіць

Прадпрыемства займае плошчу — звыш 10 га, яго вытворчыя магутнасці ўключаюць 5 асноўных цэхаў, а так жа дапаможныя службы. Колькасць працуючых — каля 3000 чалавек. Завод вырабляе больш за 280 найменняў лекавых сродкаў 12 фармакатэрапеўтычных груп — джэнэрыкаў:

  • ін’екцыйных раствораў у ампулах;
  • парашкоў для падрыхтоўкі раствораў для ін’екцый у флаконах;
  • цвёрдых лекавых формаў (таблеткі);
  • вадкіх фітахімічных, спіртавых і алейных лекавых сродкаў;
  • мяккіх лекавых форм;
  • лекавых сродкаў у цвёрдых жэлацінавых капсулах.

Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску лекавых сродкаў для лячэння наступных захворванняў:

  • сардэчна-сасудзістай сістэмы (Магнекард®, Аспикард®, Рамиприл, Бисопролол, Триметазидин з мадыфікаваным вызваленнем, Эмоксикард®, Детравен® і інш.);
  • цукровага дыябету (Метфармін, Гліклазід, Гліклазід з мадыфікаваным вызваленнем);
  • захворванняў неўралагічнага профілю (Спазматон Неа®, БориВит®, Заспакаяльныя кроплі, Ревалон®, Холін альфосцерат) ;
  • страўнікава-кішачнага тракту (Лансазол®, Ранитидин, Бисакодил).
  • інфекцыйных захворванняў (антыбіётыкі цефаласпарынавага шэрагу): Цефазолин, Цефуроксим, Цефтриаксон, Цефотаксим і інш.)

Штогадовы аб’ём вытворчасці прадукцыі арганізацыі складае больш за 5 млрд таблетак, 500 млн ампул, 185 млн капсул, 50 млн флаконаў антыбіётыкаў у выглядзе стэрыльных парашкоў, 13 млн туб мазяў і геляў, 10 млн флаконаў настоек і спіртавых раствораў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Рэспубліка Беларусь: Энцыклапедыя: У 6 т. / Г. П. Пашков;. — Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2006. — Т. 2. — C. 463. ISBN 978-985-11-0371-9

Спасылкі правіць