Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт
Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Барысаўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Барысава, у будынку па вуліцы Чапаева, 6.
Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Барысаўскі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Мінскі абласны выканаўчы камітэт |
Штаб-кватэра | 222120, Мінская вобласць, г. Барысаў, вул. Чапаева, 6 |
Старшыня | Мікалай Мікалаевіч Карповіч |
Сайт | borisov.gov.by |
Структура
правіць- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
- Упраўленне справамі;
- Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
- Упраўленне адукацыі;
- Аддзел спорту і турызму;
- Юрыдычны аддзел;
- Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- Упраўленне землеўпарадкавання;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел культуры;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
- Фінансавы аддзел;
- Аддзел унутраных спраў.
Старшыні
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- borisov.gov.by — афіцыйны сайт Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта