Барыс Львовіч Гутнікаў

Барыс Львовіч Гутнікаў (4 ліпеня 1931, Віцебск, БССР — 6 красавіка 1986, Ленінград) — савецкі скрыпач.

Барыс Львовіч Гутнікаў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 ліпеня 1931(1931-07-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1986(1986-04-06) (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі скрыпач
Інструменты скрыпка
Узнагароды
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1954 годзе скончыў Ленінградскую кансерваторыю па класе скрыпкі, у 1958 годзе — аспірантуру пры ёй. З гэтага ж года выкладаў у гэтай кансерваторыі. З 1978 года загадваў кафедрай скрыпкі і альта (з 1973 — прафесар).

Барыс Львовіч Гутнікаў — лаўрэат міжнародных конкурсаў скрыпачоў (Прага, 1956, 1-я прэмія), (Парыж, 1957, 1-я прэмія), (Масква, 1962, 1-я прэмія). Удастоены ганаровых званняў «Заслужаны артыст РСФСР», «Народны артыст РСФСР».

Шмат гастраліраваў па гарадах СССР і за мяжой.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гутнікаў Барыс Львовіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2003. — Кн. 2. — С. 528.