Бастон (тканіна)
тканіна
Бастон (фр.: boston — ад назвы горада Бостан) — чыставаўняная тканіна саржавага перапляцення, якая выпрацоўваецца з грабэннай мерынасавай пражы сярэдніх і высокіх нумароў (тонкай), скручанай у 2 і больш нітак.
Бастон выпускаецца галоўным чынам гладкаафарбаваным у цёмныя колеры (сіні, чорны, карычневы).
Адрозніваецца падвышанай зносаўстойлівасцю.
Літаратура
правіць- Бостон // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / ред. И. М. Скворцов и др. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия» — 1959. (руск.)