Батанічны сад Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта

Батанічны сад Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта размешчаны за 6 км ад г.п. Негарэлае Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.

Батанічны сад Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта?
Асноўная інфармацыя
Тыпбатанічны сад
Дата заснавання1969
Размяшчэнне

Арганізаваны ў 1969 на базе дэндрарыя Негарэльскага навукова-доследнага лясгаса (закладзены ў 1954). Плошча 25 га. У садзе дэндрарый (620 відаў, формаў і сартоў), інтрадукцыйны гадавальнік і школьнае аддзяленне, матачная плантацыя, калекцыйны ўчастак травяністых адна- і шматгадовых раслін, пладовы сад, участак мясцовай флоры, музей прыроды. У калекцыях 1384 віды, разнавіднасці і сарты раслін, культывуюцца 28 відаў рэдкіх раслін і раслін, якія знікаюць. База для падрыхтоўкі спецыялістаў лясной гаспадаркі і азелянення, правядзення навуковых даследаванняў і культурна-асветнай работы ў галіне прыродазнаўства і аховы прыроды.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8