Бацылярыя дзіўная

Бацыля́рыя дзіўная (Bacillaria paradoxa) — від каланіяльных дыятомавых водарасцей сямейства Bacillariaceae.

Бацылярыя дзіўная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bacillaria paradoxa (O. F. Müll.) Hendy (1951)

Сінонімы
  • Bacillaria paradoxa Gmelin
  • Nitzschia paradoxa

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  5301
NCBI  3003

Апісанне правіць

Клеткі палачкападобныя, вузкалінейныя або верацёнападобныя, 60—150 мкм даўжынёй і 4—8 мкм шырынёй, злучаны створкамі ў стужкападобныя калоніі. Рухаюцца адна адносна другой слізготным рухам, мяняючы форму калоніі. Кіль цэнтральны. Штрыхі на створцы пункцірныя, 20—25 шт. на 10 мкм.

Арэал правіць

На Беларусі адзначаны ў возеры Нарач.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бацылярыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1. Мн., 1983.