Баі за Шырэ (2022)
Баі за Шырэ — эпізод Тыграйскага канфлікту 2020—2022 гадоў, звязаны з барацьбой за горад Шырэ.
Баі за Шырэ | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Тыграйскі канфлікт | |||
Дата | 14—18 кастрычніка 2022 | ||
Месца | Шырэ, Тыграй, Эфіопія | ||
Вынік | перамога УС Эфіопіі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Напярэдадні
правіцьЗ пачаткам баявых дзеянняў у Тыграі ў горад беглі тысячы бежанцаў (да вайны насельніцтва складала каля 100 000 чалавек, але пасля лістапада 2020 года павялічылася на 60 000[1]). Жыхары пакутавалі ад голаду, абстрэлаў і перыядычных сутыкненняў[2].
14 верасня 2022 года эфіопская ўрадавая армія пры падтрымцы эрытрэйцаў разгарнула на поўдзені і поўначы Тыграя наступленне, атакаваўшы гарады Адыграт і Адва. Усяго праз пару дзён паўстанцы былі выбіты з Аламату і Карэм[3][4].
Ход падзей
правіць14 кастрычніка ўрадавыя фарміраванні пачалі наступленне ў бок Шырэ. Падчас штурму эфіопскія войскі выкарыстоўвалі «чалавечыя хвалі», якія падтрымліваліся эрытрэйскай бранятэхнікай. Работнікі гуманітарных арганізацый не паспелі ўцячы і трапілі пад крыжаваны агонь[5].
17 кастрычніка эрытрэйскія часці захапілі аэрапорт і ўвайшлі ў лагер перасяленцаў[6][7].
Кіраўнік Службы Бяспекі ААН Саманта Паўэр заявіла, што падчас баёў эфіопскія войскі здзяйснялі «невыбарчыя атакі» на горад[8]. Акрамя таго, як сцвярджалі паўстанцкія крыніцы, многія ўрадавыя авіяўдары не былі нанесены па ваенных мэтах[9].
18 кастрычніка тыграйскія баевікі прызналі, што пакінулі Шырэ[10]. Пасля эфіопскія войскі накіраваліся ў бок Адыграта і Аксума[11].
Ахвяры
правіцьАдзін супрацоўнік Міжнароднага камітэта выратавання забіты ў баі 15 кастрычніка[12]. Падчас сутыкненняў быў паранены яшчэ адзін гуманітарны прадстаўнік, таксама двое грамадзянскіх асоб забітыя і трое параненыя[13].
У выніку артылерыйскіх абстрэлаў па ўсім горадзе загінулі дзясяткі чалавек[14].
Наступствы
правіцьАдразу пасля завяршэння баёў у горадзе ўзмацніўся горад. У той жа час эрытрэйскія вайскоўцы разрабавалі Шырэ, а здабучу адправілі дадому на вярблюдах[6][11].
Падзенне Шырэ вымусіла паўстанцаў вярнуцца да партызанскай вайны[4].
Праз шэсць дзён федэральная армія захапіла Адву і Аксум[15].
Крыніцы
правіць- ↑ Lu, Christina. Attack on Tigray Escalates Ethiopia’s War (англ.) . Foreign Policy. Праверана 11 красавіка 2023.
- ↑ Tghat. An eyewitness account of what happened in Shire Inda Selassie (англ.) . Праверана 11 красавіка 2023.
- ↑ Tigrayan forces accuse Eritrea of launching offensive (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 11 красавіка 2023.
- ↑ а б "Why the capture of Shire is so important for Ethiopia". BBC News [брытанская англійская]. Праверана 2023-04-11.
- ↑ York, Geoffrey (2022-10-16). "New offensive in Tigray brings heavy death toll for civilians". The Globe and Mail [канадская англійская]. Праверана 2023-04-11.
- ↑ а б Witnesses allege Eritrean abuses during Ethiopia peace talks (англ.). ABC News. Праверана 11 красавіка 2023.
- ↑ Ethiopia, seeking to control Tigray airports, takes a town (англ.). ABC News. Праверана 11 красавіка 2023.
- ↑ Authorities in Ethiopia's rebel-held Tigray say they would respect ceasefire (англ.). France 24 (16 кастрычніка 2022). Праверана 11 красавіка 2023.
- ↑ Ethiopian govt vows to seize airport, federal sites in Tigray (англ.). The East African (18 кастрычніка 2022). Праверана 11 красавіка 2023.
- ↑ Tigray rebels say Ethiopian forces take control of key city - Africa - World(недаступная спасылка). Ahram Online. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2023. Праверана 11 красавіка 2023.
- ↑ а б "Ethiopia's Tigray conflict: Nasa shows how a war zone faded from space". BBC News [брытанская англійская]. 2022-10-19. Праверана 2023-04-11.
- ↑ Aid Worker Killed in Ethiopia's Embattled Tigray Region (англ.). VOA. Праверана 11 красавіка 2023.
- ↑ St, Addis. News Analysis: As fears grow for civilians in Shire, AU, Tigray region echo need for immediate, unconditional ceasefire; gov. to continue "defensive measures" (англ.) . Addis Standard (17 кастрычніка 2022). Праверана 11 красавіка 2023.
- ↑ Ethiopia T igray Conflict: Hyenas dey chop di war victims dead bodi . BBC News Pidgin (20 кастрычніка 2022). Праверана 11 красавіка 2023.
- ↑ Ethiopian and Eritrean take Axum and Adwa, as forces advance on Tigray (англ.) . The Africa Report.com (24 кастрычніка 2022). Праверана 11 красавіка 2023.