Бег трушком (джогінг, англ.: jogging) — адна з формаў бегу ў павольным тэмпе. Асноўная мэта заключаецца ў атрыманні эфекту ад практыкаванняў, зніжэння ўзроўню стрэсу (у параўнанні з хуткім бегам).

Жанчына бегае трушком з сабакам на пляжы

Бег трушком можа таксама выкарыстоўвацца як размінка або «астуджэнне» для бегуноў. Гэта часта выкарыстоўваецца спартсменамі як сродак актыўнага аднаўлення падчас інтэрвальных трэніровак.

Пры працяглым бегу трушком, як і пры іншых працяглых аэробных нагрузках (крос, плаванне, веславанне, велагонкі, бег на лыжах і іншых), выяўляецца эфект асаблівага ўздыму, падобнага з лёгкім ап’яненнем («эйфарыя бегуна»).

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць