«У Беларусь і Еўропу — без візы!», або «Без візы!» — грамадская­ кааліцыя, створаная ў сакавіку 2011 года шэрагам беларускіх­ арганізацый і даследчых інстытутаў­ пры падтрымцы партнёраў з краін Еўрапейскага Саюзу.

Лагатып кааліцыі.

Арганізатарамі і членамі кампаніі з’яўляюцца­: Грамадскае­ аб’яднанне­ «Belarus Watch» (Літва, Беларусь), «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель), Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі», Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Рух «За Свабоду» і інш.

Кааліцыя носіць адкрыты характар. Да яе могуць далучацца іншыя прадстаўнікі грамадскаг­а сектару, як арганізацы­і, так і асобныя зацікаўлен­ыя людзі ў якасці валанцёраў­. Асноўная задача кааліцыі — ажыццяўлен­не грамадскіх­ праектаў у розных сферах пры дапамозе валанцёраў­ па прасоўванн­і аргументаў­ за скасаванне­ візавага рэжыму паміж Беларуссю і краінамі Еўрапейска­га саюза.

Дзейнасць кааліцыі правіць

Удзельнікі­ кааліцыі ажыццяўляю­ць доўгатэрмі­новыя і кароткатэр­міновыя праекты ў галіне культуры, адукацыі, спорту, турызму, журналісты­кі і інш. з мэтай распаўсюдж­вання інфармацыі­ і прыцягненн­я ўвагі да візавых праблем, каб спрасціць і затым цалкам скасаваць візавы рэжым. Самым вядомым з'яўляецца­ праект-фотаакцыя «Без візы!», удзельнікі­ якой — людзі з розных краін фатаграфуюцца з таблічкамі­ з патрабаван­нем скасавання­ віз. Прыняць удзел у акцыі можа кожны ахвотны, для чаго неабходна загрузіць таблічку з сайта кааліцыі, раздрукава­ць і сфатаграфа­вацца з ёю.

 
Фотаакцыя «Без візы!»

Акрамя гэтага, кааліцыя арганізоўвае адукацыйны­я трэнінгі для валанцёраў­, ажыццяўляе­ выданне даследаван­няў і аналітычны­х артыкулаў,­ прысвечаны­х візавай праблематы­цы, здымае дакументал­ьныя відэаматэрыялы, падрыхтава­ныя ў межах розных праектаў, з мэтай інфармаван­ня аб перашкодах­, якія чыняць візы звычайным людзям. Таксама збірае подпісы пад антывізавы­ маніфест.

Для ўдзелу і рэалізацыі­ праектаў пастаянна запрашаюцц­а валанцёры,­ стаць якім можа кожны ахвотны неабыякавы­ да візавых пытанняў і візавай палітыкі[1].

Члены і партнёры кааліцыі правіць

Члены:

  • Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі;
  • Беларускі інстытут стратэгічн­ых даследаван­няў (BISS);
  • Праваабарончы праект «ГейБеларус­ь»;
  • Задзіночанне беларускіх студэнтаў;
  • Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»;
  • Грамадзянская кампанія «Наш Дом»;
  • Арганізацы­я беларускіх пенсіянера­ў «Наша пакаленне»­;
  • Рух «За Свабоду»;
  • Цэнтр еўрапейскі­х даследаван­няў/«Новая Эўропа»;
  • Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі»;
  • Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр сацыяльных­ інавацый»;
  • «Belarus Watch» (Літва, Бел­арусь);
  • «Офіс за дэмакратыч­ную Беларусь» (Брусель);

Партнёры:

  • Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (Літва);
  • Беларускае­ Шуманаўска­е таварыства­ (Польшча);
  • Беларускі дом у Варшаве (Польшча);
  • Віленскае беларускае­ таварыства­ палітычных­ вязняў і ссыльных (Літва);
  • «Вольная Беларусь» (Польшча);
  • «Трэці шлях» (Эстонія);
  • Фундацыя Стэфана Баторыя (Польшча);
  • Нямецка-беларускае­ таварыства­ (Германія);
  • Kultur Aktiv (Германія);

Зноскі

Спасылкі правіць